Сьвярдлоўская вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьвярдло́ўская во́бласьць (па-расейску: Свердловская область) — вобласьць у цэнтры Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Екацярынбург. Вобласьць уваходзіць у Уральскую фэдэральную акругу, мяжуе зь Цюменскай, Курганскай, Чалябінскай абласьцямі, рэспублікамі Башкартастан і Комі, Пермскім краем і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругай. Датай заснаваньня адміністрацыйнага цэнтру вобласьці лічыцца 1723 год, калі пачаў працу Казёны мэталюргічны завод на рацэ Ісець[2]. У свой час вобласьць уваходзіла ў склад Сыбірскай губэрні, а потым у склад Заўральскай вобласьці Пермскай губэрні Расейскай імпэрыі. Створана як вобласьць РСФСР 17 студзеня 1934 году пры падзеле Ўральскай вобласьці, у сёньняшніх межах з 1938 году — пасьля вылучэньня зь ейнага склада Пермскай вобласьці[3].
Сьвярдлоўская вобласьць | |
Свердловская область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Уральская фэдэральная акруга Уральскі эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Екацярынбург |
Дата ўтварэньня | 17 студзеня 1934 |
Губэрнатар | Яўген Куйвашаў |
Насельніцтва (2010) | 4 298 030[1] (5-е месца) |
Шчыльнасьць | 22,1 чал./км² |
Плошча | 194 307 км² (17-е месца) |
Месцазнаходжаньне Сьвярдлоўскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +6 |
Код ISO 3166-2 | RU-SVE |
Код аўтам. нумароў | 66, 96 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |