Сьвятло
электрамагнітнае выпраменьваньне бачнага спэктру / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьвятло́ — электрамагнітнае выпраменьваньне, выпусканае нагрэтым або зьмешчаным ва ўзбуджаным стане рэчывам, успрыманае чалавечым вокам. Пад сьвятлом разумеюць ня толькі бачнае сьвятло, але і шырокія вобласьці спэктру, якія прымыкаюць да яго.
У фізыцы сьвятло вывучаецца ў падзеле оптыка, можа разглядацца альбо як электрамагнітная хваля, хуткасьць распаўсюджваньня ў вакуўме якой сталая, альбо як струмень фатонаў: часьцінак, якія валодаюць вызначанай энэргіяй і нулявой масай супакою.
Сьвятло — гэта энэргія, матэрыя адмысловага выгляду. Яно існуе па-за залежнасьцю ад нашых ведаў аб ім.