Сэрбская эпічная народная паэзія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэрбская эпічная народная паэзія (Сэрбская эпічная народная песьня; па-сэрбску: Српске епске народне песме) — гэта форма эпічнае паэзіі (песень), створаная сэрбамі, якія паходзяць зь сёньняшняе Сэрбіі, Босьніі і Герцаґавіны, Харватыі, Паўночнай Македоніі й Чарнагорыі. Асноўныя цыклы былі створаныя невядомымі сэрбскімі аўтарамі між XIV і XIX стагодзьдзямі. Яны ў значнай ступені зьвязаныя з гістарычнымі падзеямі і асобамі. Паэмы звычайна чытаюцца рэчытатывам суправаджэньні гусьле.
Сэрбская народная эпічная паэзія спрыяла розьвітку сэрбскай нацыянальнай самасьвядомасьці[1]. Цыклы вершаў пра Марка Кралевіча, гайдуках ды ўскоках натхнялі сэрбаў на аднаўленьне свабоды і іх гераічнага мінулага[1]. Гайдукі разглядаюцца як неад’емная частка нацыянальнае ідэнтычнасьці; у апавяданьнях гайдукі былі героямі: яны гулялі ролю сэрбскае эліты падчас кіраваньня Асманскае імпэрыі, абаранялі сэрбаў ад асманскага прыгнёту, рыхтаваліся да нацыянальнага вызваленьня і спрыялі Сэрбскай рэвалюцыі[2].