![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e4/Semyon_Shapiro.jpg/640px-Semyon_Shapiro.jpg&w=640&q=50)
Сямён Шапіра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сямё́н Бары́савіч Шапі́ра (нар. 17 чэрвеня 1961, вёска Рачэнь, Любанскі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР) — эканаміст. Чалец-карэспандэнт Беларускай інжынэрнай акадэміі (1997), доктар эканамічных навук (1999), акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналёгіяў (2000).
Сямён Шапіра | |
![]() | |
Старшыня Менскага аблвыканкаму | |
---|---|
14 лістапада 2013 — 25 траўня 2017 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Барыс Батура |
Старшыня выканаўчага камітэту Гарадзенскай вобласьці | |
20 траўня 2010 — 14 лістапада 2013 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі (да 28 сьнежня 2010), Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Іван Жук |
Наступнік: | Уладзімер Краўцоў |
Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь | |
18 красавіка 2008 — 20 траўня 2010 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Леанід Русак |
Наступнік: | Міхаіл Русы |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
17 чэрвеня 1961(1961-06-17) (62 гады) |
Бацька: | Барыс Міронавіч Шапіра |
Адукацыя: | Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1983) |
Узнагароды: | |
Нарадзіўся ў сям’і Барыса Міронавіча Шапіры, які ў той час настаўнічаў, а з 1963 г. узначаліў калгас ў Любанскім раёне. У 1983 г. скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў галоўным эканамістам саўгасу «Камсамолец» у Койданаўскім раёне Менскай вобласьці, старшынём СКП «Маяк» ў Койданаўскім раёне. Быў адным з кіраўнікоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў сярэдзіне 1990-х[1]. У 1998—1999 гадох займаў пасаду дырэктара Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу[2], у якім прайшоў падрыхтоўку ў асьпірантуры й дактарантуры ды абараніў спачатку кандыдацкую, затым доктарскую дысэртацыі. З 1999 г. начальнік Галоўнага ўпраўленьня эканомікі, з 2002 г. дырэктар Дэпартамэнта эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня. У 2004 г. узначаліў Агракамбінат «Дзяржынскі». З 18 красавіка 2008 г. міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь. З 20 траўня 2010 г. па 14 лістапада 2013 г. старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Рэспублікі Беларусь[3].
14 лістапада 2013 году прызначаны старшынём Менскага аблвыканкаму[4]. 24 траўня 2017 году вызвалены з пасады ў сувязі зь пераходам на іншую працу[5]. За некалькі дзён да гэтага ён быў прызначаны старшынём Беларускай фэдэрацыі хакею.