Тварог
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тваро́г — кісламалочны прадукт, прыгатаваны з каровінага самасквашанага малака.
Для гэтага сьвежае малако зьмяшчаюць ў цёплае месца на 12—24 гадзіны для сквашваньня, яно адбываецца з дапамогаю малочнакіслых бактэрыяў, якія ўтрымлівае малако. Потым посуд з сквашаным малаком зьмяшчаюць на 10—15 хвілін у паравую баню для згартаньня згустка, рэгулюючы тэмпэратуру (50—55° С). Звараны згустак выкладваюць на друшляк, высланы марляй, даюць сьцекці сыроватцы, скручваюць тканіну да ўтварэньня цьвёрдай галоўкі. Засваяльнасьць кальцу з тварагу складае 95 %[1].
Тварог шырока выкарыстоўваюць для прыгатаваньня разнастайных страваў.