From Wikipedia, the free encyclopedia
Траянская вайна — вайна кааліцыі ахейскіх цароў на чале з царом Мікенаў Агамемнанам супраць Троі.
Археалягічныя раскопкі пацьвердзілі, што каля сярэдзіны XIII стагодзьдзя да н. э. Троя была разбурана. У старажытнай гістарыяграфіі Траянская вайна датуецца 1280—1270 да н. э. (Герадот) ці 1194—1184 да н. э. (Эратасфен), у археалёгіі каля 1260—1200 да н. э.
Паводле паданьняў, падставай для вайны стала выкраданьне траянскім царэвічам Парысам жонкі спартанскага цара Менелая Алены. Менелай і яго брат Агамемнан зь вялікім флётам адплылі ў Трааду (паўночны захад Малой Азіі). Аблога Троі цягнулася 10 гадоў. Горад быў узяты дзякуючы кемлівасьці Адысэя (гл. Траянскі конь).
Траянская вайна была адным з этапаў пранікненьня грэкаў у Малую Азію, якое ўзмацнілася ў XIII ст. да н. э., асабліва пасьля выцісканьня дарыйцамі ахейцаў з тэрыторыі Грэцыі.
Падзеі Траянскай вайны знайшлі адлюстраваньне ў паэмах «Іліяда», «Адысэя» і шэрагу іншых твораў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.