Адысэй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адысэй (па-старажытнагрэцку: Ὀδυσσεύς, па-лацінску: Ulysses, Уліс) — у старажытнагрэцкай міталёгіі[1] цар Ітакі, сын Ляэрта і Антыклеі, муж Пэнэлёпы і бацька Тэлемаха, які праславіўся як удзельнік Траянскай вайны, разумны і дасьціпны аратар. Адзін з ключавых пэрсанажаў «Іліяды», галоўны герой паэмы «Адысэя», якая апавядае пра доўгія гады блуканьняў і вяртаньне Адысэя на радзіму. Адысэй адрозьніваўся ня толькі адвагай, але і хітрым, вёрткім розумам (адгэтуль яго мянушка «хітрамудры»). Унук «маланкі» і «кадуцэя» — Зэўса і Гэрмэса.

Імя «Адысэй», імаверна, узыходзіць да грэцкага — «oδύσσομαι» («быць прагневанным», «сердаваць») і, т. ч., азначае «Той, хто гневаецца» або «Той, хто ненавідзіць».
Прыгоды Адысэя і яго вяртаньне да вернай жонкі Пэнэлёпы знайшлі адлюстраваньне ў шэрагу твораў літаратуры (у Гамэра, Сафокла, Эўрыпіда і іншых) і мастацтва (малюнкі на антычных вазах, фрэскі ў Пампэях і іншае).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads