Украінская Народная Рэспубліка
украінская дзяржава, якая існавала ў 1917—1920 гадох / From Wikipedia, the free encyclopedia
Украі́нская Наро́дная Рэспу́бліка (УНР; па-ўкраінску: Українська Народна Республіка) — украінская дзяржава, якая існавала ў 1917—1920 гадох на тэрыторыі Цэнтральнае, Усходняе й Паўднёвае Ўкраіны са сталіцай у Кіеве. Узьнікла на месцы паўднёва-заходніх губэрняў Расейскае імпэрыі, заселеных украінцамі. Да красавіка 1918 году ўзначальвалася Цэнтральнай Радай на чале зь Міхаілам Грушэўскім, пасьля сьнежня 1918 году — Дырэкторыяй. Абвешчаная 7 лістапада 1917 году, пасьля кастрычніцкага перавароту, як аўтаномная рэспубліка ў складзе Расейскае рэспублікі. 22 студзеня 1918 году, пасьля савецка-ўкраінскае вайны, абвешчаная незалежнай дзяржавай. Да сакавіка 1918 году карысталася міжнароднай падтрымкай Нямецкае імпэрыі. Пасьля паразы апошняй у Першае сусьветнае вайне апынулася ў міжнароднай ізаляцыі. Праводзіла ўнутраную палітыку, абапіраючыся на сацыялістычную папулісцкую ідэалёгію. 22 студзеня 1919 году аб’ядналася з Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікай. Ліквідаваная пасьля паразы ўкраінскай вызваленчай барацьбы 1917—1920 гадоў. У 1921 годзе тэрыторыя рэспублікі паводле вынікаў Рыскае мірнае дамовы 1921 году была анэксаваная паміж Польшчай з аднаго боку, і Савецкай Расеяй (дзейнічала ад імя БССР) і УССР з другога.
- Ня варта блытаць з урадам гетмана Скарападзкага.
Украінская Народная Рэспубліка укр. Українська Народна Республіка | |||||
| |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Ще не вмерла Україна» | |||||
Межы Ўкраіны, якія былі заяўленыя дэлегацыяй УНР на Парыскай мірнай канфэрэнцыі | |||||
Афіцыйная мова | украінская | ||||
Сталіца | Кіеў | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка Міхаіл Грушэўскі Уладзімер Віньнічэнка Сымон Пятлюра | ||||
Валюта | карбованец, грыўна | ||||
Незалежнасьць — абвешчаная — страчаная |
22 студзеня 1918 люты 1920 |