Уладзімер Дражын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мер Не́сьцеравіч Дра́жын (нар. 25 верасьня 1947 у Менскай вобласьці) — беларускі палітык і дыплямат.
Уладзімер Дражын | |
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
24 верасьня 2001 — 27 сьнежня 2005 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Летувіскай Рэспубліцы | |
13 сакавіка 2006 — ? | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Уладзімер Гаркун |
Наступнік: | Аляксандар Кароль |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
25 верасьня 1947 (76 гадоў) Менская вобласьць |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня.
З 24 верасьня 2001 году да 27 сьнежня 2005 году быў намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь [1][2]. У 2005—2006 гадах чалец Савету Рэспублікі 3-га скліканьня [3].
13 сакавіка 2006 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Летувіскай Рэспубліцы й амбасадарам у Рэспубліцы Фінляндыі па сумяшчальніцтве [4]. З пасады амбасадара ў Фінляндыі быў адстаўлены 10 верасьня 2013 году[5].
5 верасьня 1997 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь [6], а 11 сакавіка 2008 году — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь [7].