Касьцёл Божага Цела і калегіюм езуітаў (Нясьвіж)
касьцёл у Нясьвіжы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Цела Божага і калегюім езуітаў — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Нясьвіжы. Знаходзіцца ў цэнтры Старога Места, на гістарычным Фарным пляцы[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры барока і рэнэсансу. Касьцёл дзее. У XIX стагодзьдзі ўлады Расейскай імпэрыі зруйнавалі рэнэсансавы будынак калегіюму, на падмурках якога збудавалі кашары дзеля расейскага войска. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Божага Цела і калегіюм езуітаў | |
Касьцёл Божага Цела | |
Краіна | Беларусь |
Места | Нясьвіж |
Каардынаты | 53°13′14.49″ пн. ш. 26°41′1.53″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Ян Марыя Бэрнардоні |
Заснавальнік | Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка» |
Дата заснаваньня | 1593 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | niasvizh-kasciol.by/ru/ |
Касьцёл Божага Цела і калегіюм езуітаў | |
Касьцёл Божага Цела і калегіюм езуітаў на Вікісховішчы |
Нясьвіскі Фарны касьцёл — першы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай і другі ў Эўропе барокавы касьцёл, родавая пахавальня князёў Радзівілаў. Утварае адзіны ансамбль з Замкавай вежай, капліцай Булгарына і плябаніяй.