помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя From Wikipedia, the free encyclopedia
Замкавая вежа — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Нясьвіжы. Знаходзіцца на гістарычнай Фарнай вуліцы[lower-alpha 1], побач з касьцёлам Божага Цела, на паўночным баку касьцельнай агароджы. Твор архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Замкавая вежа | |
Замкавая вежа | |
Краіна | Беларусь |
Места | Нясьвіж |
Каардынаты | 53°13′15.51″ пн. ш. 26°41′00.82″ у. д. |
Архітэктурны стыль | готыка |
Дата заснаваньня | XVI ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Замкавая вежа | |
Замкавая вежа на Вікісховішчы |
Замкавую вежу ў абарончым вале як частку сыстэмы абарончых муроў Нясьвіжу збудавалі ў другой палове XVI ст. Да вежы далучалася брама, якая злучала места і палацава-замкавы комплекс Радзівілаў.
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскія ўлады зруйнавалі Замкавую браму.
Па Другой сусьветнай вайне дахоўку на вежы замянілі на бляху.
Помнік архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Гэта квадратны ў пляне 4-ярусны будынак, завершаны шатровым дахам. Глухі ніжні ярус з контрфорсамі мае выгляд масіўнага цокаля. Другі ярус, найбольш высокі, аздабляецца прастакутнымі, круглымі і квадратнымі праёмамі, якія чаргуюцца з глухімі прастакутнымі нішамі. Трэці ярус на кожнай грані мае 3 высокія аркавыя праёмы, акаймаваныя аркавымі ліштвамі. Невялікі чацьверты ярус на кожнай грані мае 3 маленькія аркавыя праёмы і завяршаецца шырокім прафіляваным карнізам.
Белыя атынкаваныя абрамленьні праёмаў і між’ярусныя паяскі кантрастуюць з чырвонай цаглянай муроўкай сьценаў, што стварае дэкаратыўную двухколерную гаму фасадаў[1]. Спалучэньне чырвонай цаглянай муроўкі зь белымі атынкаванымі нішамі зьяўляецца адметнасьцю беларускага гатычнага дойлідзтва.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.