Харвацкая дэмакратычная садружнасьць
хрысьціянска-дэмакратычная партыя Харватыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Харвацкая дэмакратычная садружнасьць (па-харвацку: Hrvatska demokratska zajednica) — вялікая кансэрватыўная[1][2] правацэнтрысцкая[2][3] палітычная партыя ў Харватыі. Гэта адна зь дзьвюх асноўных сучасных палітычных партыяў краіны нароўні зь левацэнтрысцкай Сацыял-дэмакратычнай партыяй. ХДС кіравала Харватыяй з 1990 году ад здабыцьця краінай незалежнасьці ад Югаславіі да 2000 году, а таксама была ў кіроўнай кааліцыі з малодшымі партнэрамі з 2003 па 2011 гады і з 2016 году. Лідэр партыі Андрай Пленкавіч займае пасаду цяперашнага прэм’ер-міністра Харватыі. ХДС ёсьць сябрам Цэнтрысцкага дэмакратычнага інтэрнацыяналу, Міжнароднага зьвязу дэмакратыі і Эўрапейскай народнай партыі[4], а таксама ўваходзіць у групу Эўрапейскай народнай партыі ў Эўрапейскім парлямэнце.
Харвацкая дэмакратычная садружнасьць | |
па-харвацку: Hrvatska demokratska zajednica | |
Заснавальнік | Франьё Туджман |
---|---|
Дата заснаваньня | 17 чэрвеня 1989 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | харвацкі нацыяналізм[d], хрысьціянская дэмакратыя[d], нацыянал-кансэрватызм і атлянтызм[d] |
Колькасьць | 208 277 |
Афіцыйны сайт | hdz.hr (харв.) |