Холдынг
прадпрыемства, якое кіруе іншымі прадпрыемствамі пры дапамозе кантрольных пакетаў іх акцыяў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Холдынг (анг. holding — які валодае) — акцыянэрнае прадпрыемства, якое выкарыстоўвае свой капітал на набыцьцё кантрольных пакетаў акцыяў іншых прадпрыемстваў для кіраваньня імі. Ствараецца буйным прадпрыемствам для ажыцьцяўленьня адзінага кіраваньня некалькімі прадпрыемствамі, паскарэньня дывэрсіфікацыі і разьмеркаваньня капіталу між галінамі прадпрымальніцтва. Віды: 1) чысты — не займаецца вытворчай, гандлёвай і банкаўскай дзейнасьцю; 2) зьмяшаны — сам займаецца прадпрымальніцтвам у адмысловых галінах[1]. Можа ажыцьцяўляць унутранае пазычаньне[2].
- Ня варта блытаць з галаўным прадпрыемствам — офісам, дзе месьціцца кіраўніцтва прадпрыемства.