Хэрсанэс Таўрыйскі
поліс, заснаваны старажытнымі грэкамі на Гераклейскім паўвостраве на паўднёва-заходнім узьбярэжжы Крыму / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хэрсанэ́с Таўры́йскі, альбо проста Хэрсанэ́с (па-старажытнагрэцку: Χερσόνησος — ἡ χερσόνησος: «паўвостраў»; у бізантыйскі час — Хэрсо́н, у Генуэскі пэрыяд — Сарсо́на, в славянскіх летапісах — Ко́рсунь) — поліс, заснаваны старажытнымі грэкамі на Гераклейскім паўвостраве на паўднёва-заходнім узьбярэжжы Крыму. Цяпер Хэрсанэскае гарадзішча месьціцца на тэрыторыі Гагарынскага раёну Севастопалю. На працягу дзьвюх тысячаў гадоў Хэрсанэс зьяўляўся буйным палітычным, эканамічным і культурным цэнтрам Паўночнага Прычарнамор’я, дзе быў адзінай дарыйскай асадай. У 2013 годзе занесены ў сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Quick Facts Старажытны горад Хэрсанэс Таўрыйскі й ягоная хора, The ancient city of Tauric Chersonese and its chora* ...
Старажытны горад Хэрсанэс Таўрыйскі й ягоная хора | |
---|---|
The ancient city of Tauric Chersonese and its chora* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Руіны Херсанэса | |
Краіна | Украіна[1] |
Тып | культурны |
Крытэры | II, IV, V, VI |
Спасылка | 1411 |
Рэгіён** | Эўропа й Паўночная Амэрыка |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 2013 (37 сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Close