![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4e/H%25C5%2582ybokaje%252C_Biera%25C5%25BAvie%25C4%258D%25C4%258Da%252C_Bazylanski._%25D0%2593%25D0%25BB%25D1%258B%25D0%25B1%25D0%25BE%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25B5%252C_%25D0%2591%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B7%25D1%258C%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2587%25D1%2587%25D0%25B0%252C_%25D0%2591%25D0%25B0%25D0%25B7%25D1%258B%25D0%25BB%25D1%258F%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%2528J._K%25C5%2582os%252C_1923-24%2529_%25282%2529.jpg/640px-H%25C5%2582ybokaje%252C_Biera%25C5%25BAvie%25C4%258D%25C4%258Da%252C_Bazylanski._%25D0%2593%25D0%25BB%25D1%258B%25D0%25B1%25D0%25BE%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25B5%252C_%25D0%2591%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B7%25D1%258C%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2587%25D1%2587%25D0%25B0%252C_%25D0%2591%25D0%25B0%25D0%25B7%25D1%258B%25D0%25BB%25D1%258F%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%2528J._K%25C5%2582os%252C_1923-24%2529_%25282%2529.jpg&w=640&q=50)
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Беразьвечча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Глыбокім. Знаходзіцца ў прадмесьці Беразьвеччы (гістарычным мястэчку), паміж азёрамі Падлазным і Вялікім. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў | |
![]() Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Места | Глыбокае |
Каардынаты | 55°09′53.33″ пн. ш. 27°40′21.1″ у. д. |
Архітэктурны стыль | віленскае барока |
Аўтар праекту | Ян Гляўбіц |
Заснавальнік | Язэп Корсак |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Дата скасаваньня | 1970 |
Статус | Ахоўная зона |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў | |
![]() |
Беразьвецкі базылянскі манастыр быў адным з найлепшых узораў[1], шэдэўрам[2] віленскага барока. Комплекс складаўся з царквы, цёплай капліцы, манастырскага корпуса, школы, гаспадарчых пабудоваў і саду, аточаных мурам з брамамі. У 1939 годзе савецкія ўлады разьмясьцілі ў манастыры турму НКВД[lower-alpha 1], а ў 1949—1958 гадох[3][4] зруйнавалі царкву (захаваліся падмуркі).