Часовая Ірляндзкая Рэспубліканская Армія
крыло Ірляндзкай рэспубліканскай арміі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Часовая Ірляндзкая Рэспубліканская Армія (ірл. Sealadach Óglaigh na hÉireann — Часовыя добраахвотнікі Ірляндыі) — крыло Ірляндзкай рэспубліканскай арміі, створанае ў 1969 годзе.
У гэтым артыкуле няма спасылак на крыніцы інфармацыі. |
Дата заснаваньня / стварэньня | 1969 ![]() |
---|---|
Назва арыгінальнай мовай | Provisional Irish Republican Army, Sealadach Óglaigh na hÉireann ![]() |
Краіна | Ірляндыя, Паўночная Ірляндыя ![]() |
Палітычная ідэалёгія | ірляндзкае рэспубліканства, левы нацыяналізм, Аб’яднаная Ірляндыя, ірляндзкі нацыяналізм ![]() |
Ключавая падзея | выбух у Брусэлі 1979 году ![]() |
Мае сьпіс | летапісны сьпіс дзеяньняў Часовых добраахвотнікаў Ірляндыі ![]() |
Падставай для расколу сталі рознагалосьсі з нагоды ўдзелу або няўдзелу ў афіцыйных органах улады Паўночнай Ірляндыі (парлямэнцкія выбары) і ў мэтадах адказу на эскалацыю гвалту. Гэтыя рознагалосьсі шырока абмяркоўваліся ў найвышэйшым органе ІРА, Радзе войска (па-ангельску: Army Council).
Прыстаўка «часовая» падкрэсьлівае абмежаванае ў часе выкарыстаньне тэрарызму. У дакумэнце «Наша стратэгія. Як выйграць вайну» гаворыцца: «Ваенная акцыя пры вызначаных акалічнасьцях у вызначанай сытуацыі — адзіны тып рэалістычнай палітычнай акцыі… партызаны ведаюць, што час гісторыі працуе на іх, што сілы гісторыі на баку партызан». Ідэалягічнае апраўданьне змаганьня ЧІРА знаходзіць у ідэях сацыялізму, нацыяналізму, узьяднаньня Ірляндыі. Сваю дзейнасьць уяўляе як абарону «каталіцкіх гета ад ангельскіх салдатаў і пратэстанцкіх ультра». Галоўнай мішэньню тэрору было абвешчана Брытанскае войска.