Чэмпіянат сьвету па футболе 1998 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіянат сьвету па футболе 1998 году — 16-ы чэмпіянат сьвету па футболе ФІФА, які праходзіў у Францыі з 10 чэрвеня па 12 ліпеня. Гэта быў другі выпадак, калі чэмпіянат праходзіў у Францыі (пасьля 1938 году) і дзявяты раз у Эўропе.
Хуткія факты Падрабязнасьці чэмпіянату, Месца правядзеньня ...
Чэмпіянат сьвету па футболе 1998 году Францыя | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Францыя |
Час правядзеньня | 10 чэрвеня — 12 ліпеня |
— у фінальнай частцы | 32 |
Месца правядзеньня фіналу | «Стад дэ Франс», Сэн-Дэні |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Францыя |
Другое месца | Бразылія |
Трэцяе месца | Харватыя |
Чацьвертае месца | Нідэрлянды |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 64 |
Забіта галоў | 171 (2.67 за гульню) |
Наведвальнасьць | 2 784 687 (43 511 за матч) |
Бамбардзір | Давар Шукер (6 галоў) |
← 1994 2002 → |
Закрыць
У фінальным турніры ўпершыню прымалі ўдзел 32 нацыянальныя зборныя, 30 зь якіх прайшлі стадыю кваліфікацыйных спаборніцтваў, зборная Францыі аўтаматычна кваліфікавалася як каманда-гаспадар, а зборная Бразыліі як пераможца папярэднага чэмпіянату.
Чэмпіянат праходзіў у 10 гарадах на 10 стадыёнах. Фінал адбыўся 12 ліпеня на стадыёне «Стад дэ Франс». Зборная Францыі перамагла зборную Бразыліі зь лікам 3:0 і першы раз у сваёй гісторыі выйграла чэмпіянат сьвету.