Шоша
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шо́ша — рака ў Беларусі, у басэйне Дзьвіны. Цячэ ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 30 км. Плошча вадазбору 304 км², Выдатак вады ў вусьці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.
Шоша | |
![]() | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Шо |
Вусьце | воз. Пліса |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Глыбоцкі раён |
Даўжыня | 30 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2 м³/с |
Плошча басэйну | 304 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,5 ‰ |
Асноўныя прытокі — Чысьцянка і Лучайка (левыя).
Выцякае з возера Шо за 1,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Надазер’я, упадае ў возера Плісу з усходу, за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Прудаўя. Цячэ Вушацка-Лепельскім узвышшам, у вярхоўі і сярэдняй плыні лясістай мясцовасьцю.
Даліна скрынкападобная, зьвілістая, шырынёй 0,5—2 км, месцамі да 4 км. Абалона вузкая, чаргуецца па берагох, месцамі адсутнічае. Рэчышча зьвілістае, слабаразгалінаванае; яго шырыня ад 3—5 м у верхняй плыні да 12 м у сярэдняй і ніжняй. У сярэдняй плыні прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].