Шум — неўпарадкаваныя ваганьні рознай фізычнай прыроды, якія адрозьніваюцца складанасьцю часавай і спэктральнай будовы.

Уласьцівасьці шуму вымяраюць шумамерам, частотным аналізатарам і карэломэтрам. Віды: акустычны, электрычны. Акустычны шум — розныя непажаданыя перашкоды ўспрыманьню мовы і музыкі. Выклікаецца ўсялякімі ваганьнямі ў цьвёрдым, вадкім і газападобным асяродзьдзі. Асноўныя крыніцы — розныя рухавікі і мэханізмы, прыродныя зьявы. Працяглы і працьмерны паводле інтэнсіўнасьці шум адмоўна ўплывае на арганізм чалавека (шумавое забруджваньне). Заспакойвальны ўплыў на чалавека вядомы ад шуму лесу і марскога прыбою. Шум зьмяншае дакладнасьць вымярэньняў аналягавымі і лічбавымі вымяральнікамі, абмяжоўвае адчувальнасьць прыёмнай апаратуры. Выкарыстоўваецца ў якасьці крыніцы зьвестак у радыёастраноміі і вайсковай справе. Шумападобныя сыгналы выкарыстоўваюць у акустычных і радыёпрыладах для вымярэньня[1].

Узровень

На 2013 год Сусьветная арганізацыя здароўя вызначала наступныя ўзроўні шуму ў дэцыбэлах(en) паводле ўзьдзеяньня:

  • 35 — добрыя ўмовы адукацыі і засваеньня матэрыялу,
  • 70 — найбольшы дапушчальны (шум пыласмоку);
  • 80 — слыхавая стомленасьць;
  • 85 — абмежаваньне гуку для навушнікаў і цацак;
  • 90 — незваротнае пашкоджаньне слыху[2].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.