Эвенкійская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эвенкі́йская мова (саманазва: Эвэды̄ турэ̄н[3], ᠧᠠᠩᠬᠢ) — мова тунгуса-маньчжурскае моўнае сям’і, на якой размаўляе народ эвенкі; зьяўляецца найбуйнейшай паводле колькасьці носьбітаў мовай серад паўночнае групы тунгуса-маньчжурскіх моваў. Носьбіты мовы распаўсюджаныя перадусім у Расеі, Кітаі і Манголіі.
Эвенкійская мова | |
Эвэды̄ турэ̄н, ᠧᠠᠩᠬᠢ | |
Ужываецца ў | Расеі, Кітаі, Манголіі |
---|---|
Рэгіён | Расея: Усходняя Сыбір, Кітай: Хэйлунцзян, Унутраная Манголія, Манголія: Сэлэнгэ |
Колькасьць карыстальнікаў | 17 000 чал.[1] |
Клясыфікацыя | Алтайскія мовы
|
Афіцыйны статус | |
Статус: | 7 Нясталы[d][2] |
Пісьмо | кірыліца, старамангольскае пісьмо і Evenki alphabet[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | — |
ISO 639-2(Т) | evn |
ISO 639-3 | evn |
SIL | — |
|
У некаторых рэгіёнах мова зазнала значны ўплыў з боку якуцкае ды бурацкае моваў, але найбольшы ўплыў аказвае расейская: паводле зьвестак на 2002 год, расейскую мову ведала 92,7% эвенкаў Расеі.
Эвенкійская мова мае вельмі акрэсьлены дыялектны падзел, які выражаецца ў існаваньні трох дыялектных групаў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на меншыя дыялекты.
Пісьмовая мова створаная ў СССР у 1931 годзе і першапачаткова засноўвалася на лацінскім альфабэце, які ў 1937 быў заменены на кірылічны[4]; у Кітаі мова мае экспэрымэнтальную пісьмовасьць, заснаваную на старамангольскай пісьмовасьці[5].
За цяперашнім часам мова звычайна адносіцца да катэгорыі моваў, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня[6].