Эйс Вэнтура: Вышук хатніх жывёлаў
фільм 1994 году / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Эйс Вэнтура: Вышук хатніх жывёлаў» (па-ангельску: Ace Ventura: Pet Detective) — амэрыканскі камэдыйны фільм 1994 году з Джымам Керы ў ролі Эйс Вэнтуры, дэтэктыва, які вышуквае жывёлаў. Гэтаму герою даручана знайсьці выкрадзены талісман дэльфіна клюбу па амэрыканскім футболе «Маямі Долфінз». Рэжысэрам фільма стаў Том Шэд’як, які напісаў сцэнар разам з Джэкам Бэрнштэйнам і Джымам Керы. У фільме здымаліся таксама Кортні Кокс, Тон Лок, Шон Янг і былы абаронца клюбу «Маямі Долфінз» Дэн Марына. Акрамя таго, у фільме эпізадычна зьяўляецца дэт-мэтал-гурт Cannibal Corpse.
Эйс Вэнтура: Вышук хатніх жывёлаў![]() | |
па-ангельску: Ace Ventura: Pet Detective | |
![]() | |
Жанр | кінакамэдыя[d][1][2], баявік[d], гомасэксуалізм у кіно[d] і фільм аб амэрыканскім футболе[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях |
|
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Дон Цымэрман[d] |
Вытворчасьць | Warner Brothers[d] |
Распаўсюд | InterCom[d], Warner Brothers[d], Microsoft Store[d] і Netflix |
Дата выхаду | 4 лютага 1994[8], 26 траўня 1994[9] і 20 траўня 1994[10] |
Працягласьць | 83 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Наступны | Эйс Вэнтура: Калі кліча прырода |
Старонка на IMDb |
Кампанія Morgan Creek Productions спрадусавала фільм зь бюджэтам у 15 мільёнаў даляраў, а кампанія Warner Bros. выпусьціла яго ў лютым 1994 году. У пракаце ў ЗША і Канадзе фільм атрымаў 72,2 мільёнаў даляраў збораў, а ў іншых тэрыторыях — 35 мільёнаў даляраў, што склала 107,2 мільёнаў даляраў агулам. У цэлым кінастужка атрымала нэгатыўныя водгукі крытыкаў. У дадатак да фільму на наступны год выйшаў працяг гісторыі пад назвай «Эйс Вэнтура: Калі кліча прырода». Акрамя таго выходзіў мультыплікацыйны тэлесэрыял пра прыгоды Эйс Вэнтуры, а потым выйшаў і асобны тэлефільм-працяг «Эйс Вэнтура малодшы: Вышук хатніх жывёлаў».