Экспрэсіяні́зм (па-лацінску: expressio — "выражэньне") — плынь у эўрапейскім мастацтве.

Экспрэсіянізм аб'яднаў першым чынам творчыя групы мастакоў, якія працавалі ў Нямеччыне й Аўстраліі перад Першай сусьветнай вайной. З канца XIX стагодзьдзя ў нямецкай культуры склаўся адмысловы погляд на твор мастацтва. Лічылася, што ён павінен несьці ў сабе толькі волю мастака, стварацца «па ўнутранай неабходнасьці», якая ў камэнтарах і апраўданьнях ня мае патрэбы. Адначасова адбывалася пераацэнка эстэтычных каштоўнасьцяў. Зьявілася цікавасьць да творчасьці гатычных майстроў — Эль Грэка, Пітэра Брэйгеля Старэйшага. Зноўку адкрываліся мастацкія вартасьці экзатычнага мастацтва Афрыкі, далёкага Ўсходу, Акіяніі. Усё гэта адбілася на фармаваньні новай плыні ў мастацтве.

Выяўленчае мастацтва

Экспрэсіянізм — гэта спроба паказаць унутраны сьвет чалавека, яго перажываньні звычайна ў момант лімітавай духоўнай напругі. У экспрэсіянізьме было шмат супярэчнасьцяў. З аднаго боку — крайні індывідуалізм; зь іншага — культ індывідуалізму спалучаўся з сталым імкненьнем аб'ядноўвацца. Экспрэсіяністы адмовіліся ад сьветлаценю, перадачы прасторы. Паверхня іхных палотнаў здаецца апрацаванай грубым пэндзьлем без усялякага клопату аб вытанчанасьці. Мастакі шукалі новыя, агрэсіўныя выявы, імкнуліся выказаць сродкамі жывапісу трывогу, дыскамфорт. Колер, лічылі экспрэсіяністы, валодае ўласным сэнсам, ён здольны выклікаць пэўныя эмоцыі, яму прыпісвалі сымбалічнае значэньне.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.