![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/c/c8/Alan_Turing_photo.jpg/640px-Alan_Turing_photo.jpg&w=640&q=50)
Алан Т’юрынг
From Wikipedia, the free encyclopedia
А́лан Ма́тысан Т’ю́рынґ (па-ангельску: Alan Mathison Turing; 23 чэрвеня 1912, Лёндан — 7 чэрвеня 1954, Ўілмслоў) — ангельскі матэматык, лёгік, крыптограф, які аказаў вялікі ўплыў на разьвіцьцё інфарматыкі.
Хуткія факты Месца вучобы, Навуковая сфэра ...
Алан Т’юрынг | |
Alan Mathison Turing | |
![]() | |
Месца вучобы | Кембрыдзкі ўнівэрсытэт Прынстанскі ўнівэрсытэт |
---|---|
Навуковая сфэра | матэматыка, лёгіка, крыптаграфія |
Месца працы | Кембрыдзкі ўнівэрсытэт Урадавая школа коду й крыпталёгіі Нацыянальная фізычная лябараторыя Манчэстэрскі ўнівэрсытэт |
Вядомы як | стваральнік Машыны Т’юрынга |
Узнагароды | Ордэн Брытанскай імпэрыі, чалец Каралеўскага таварыства |
Закрыць
Прапанаваная ім у 1936 годзе абстрактная вылічальная «Машына Т'юрынга» дала магчымасьць фармалізаваць паняцьце альгарытма й да нашых часоў выкарыстоўваецца ў вялікім мностве тэарэтычных і практычных дасьледваньнях. Жыцьцё Т’юрынга скончылася трагічна. Ён быў прызнаны адной з самых вядомых ахвяраў гамафобіі ў Вялікабрытаніі.