Электрамагнітнае ўзаемадзеяньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Электрамагнітнае ўзаемадзеяньне — адно з чатырох фундамэнтальных узаемадзеяньняў. Электрамагнітнае ўзаемадзеяньне існуе паміж часьцінкамі, якія валодаюць электрычным зарадам. З сучаснага пункту гледжаньня электрамагнітнае ўзаемадзеяньне паміж зараджанымі часьцінкамі ажыцьцяўляецца не наўпрост, а толькі з дапамогай электрамагнітнага поля.
З пункту гледжаньня квантавай тэорыі поля электрамагнітнае ўзаемадзеяньне пераносіцца бязважным базонам — фатонам (часьцінкай, якую можна прадставіць як квантавае ўзбуджэньне электрамагнітнага поля). Сам фатон электрычным зарадам не валодае — значыць, ня можа непасрэдна ўзаемадзейнічаць зь іншымі фатонамі. Асноўнымі раўнаньнямі электрамагнетызму зьяўляецца раўнаньні Максўэла. Дзякуючы нулявым паводле масы фатонам узаемадзеяньне можа праходзіць на вялікіх адлегласьцях. Прыкладам таког ўзаемадзеяньня зьяўляецца прыём выпраменьваньня галяктык і квазараў на адлегласьцях у мільярды сьветлавых гадоў. У электрамагнітным узаемадзеяньні ўдзельнічаюць кваркі і лептоны, якія маюць электрычны зарад, аднак, яно аніяк не ўплывае на нэўтральную часьцінку нэўтрына[1].
У клясычных (не квантавых) межах электрамагнітнае ўзаемадзеяньне апісваецца клясычнай электрадынамікай.