увасабленьне адзінкі вымярэньня From Wikipedia, the free encyclopedia
Эталё́н (па-француску: etalon) — сродак вымярэньняў (або комплекс сродкаў вымярэньняў), які забясьпечвае прайграваньне і (або) захоўваньне адзінкі, а гэтак жа перадачу яе памеру ніжэйстаячым па паверкавай схеме сродкам вымярэньняў і зацьверджанае ў якасьці эталёну ва ўсталяваным парадку.
Эталёны даўжыні і масы, якія захоўваюцца ў Міжнародным бюро мер і ваг у Сэўры. Першы зь іх — «архіўны мэтар» — на сёньня мае толькі гістарычную цікавасьць. Другі — эталён кіляграма — захоўвае функцыю міжнароднага эталёну масы.
Прымаўка «ўсякі купец на свой аршын мерае»[1] была дакладная літаральна да пачатку 19 стагодзьдзя, калі зьявіўся дзяржаўны эталён даўжыні. У царскай Расеі сур’ёзна зацікавіліся эталёнамі толькі ў канцы 19 стагодзьдзя. Была створаная Галоўная палата мер і ваг і замоўленыя ў Ангельшчыне дзяржаўныя эталёны даўжыні і масы, узгодненыя зь міжнароднымі.
Па меры разьвіцьця навукі і тэхнікі зьявілася патрэба ў вялікай колькасьці іншых эталёнаў. Напрыклад, эталён частаты, часу, тэмпэратуры, напругі і г. д. Прагрэс ня толькі ўводзіў новыя эталёны, але і падвышаў дакладнасьць старых. Даўжыня аднаго мэтра ў сапраўдны момант усталяваная роўнай шляху, якое праходзіць сьвятло ў вакуўме за (1 / 299 792 458) сэкунды.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.