![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/Cladonia_rangiferina_Gr%25C3%25A5_reinlav.jpg/640px-Cladonia_rangiferina_Gr%25C3%25A5_reinlav.jpg&w=640&q=50)
Ягель
лішайнікі, якія ядуць паўночныя алені / From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́гель, або але́невы мо́х (аленеў мох)[1] — лішайнікі, якімі сілкуюцца паўночныя алені[2][3][4][5][6]. Адзначаны выпадкі зьяданьня паўночнымі аленямі каля 112 відаў лішайнікаў, але кармавое значэньне звычайна маюць да 20 відаў у межах вывучанай часткі арэала паўночнага аленя.
Я́гель | |
![]() Клядонія аленіная | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Грыбы |
Разьдзел | Аскамікоты |
Бінамінальная намэнклятура | |
Cladina |
Найбольшую кармавую каштоўнасьць маюць клядоніі (клядонія аленіная, клядонія зорчатая, клядонія лясная і інш.), цэтрарыі (цэтрарыя ісьляндзкая, цэтрарыя сьнежная) і некаторыя попельнікі (віды Stereocaulon Schreb.). Асноўным кормам аленя ягель бывае толькі ў сьнежныя сэзоны года, калі ўтрыманьне яго ў рацыёне аленя можа даходзіць да 70-80%. Са зьяўленнем на пашах зялёнай расліннасьці спажываньне аленем ягеля скарачаецца. Расьце ягель вельмі павольна: 3-5 мм у год. Для аднаўленьня пашы пасьля выпасу аленяў можа спатрэбіцца некалькі дзесяцігодзьдзяў.