Ядро вузы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ядро (па-лацінску: nucleus) — мэмбранны арганоід, характэрны для эўкарыятычных вузаў. Пераважная большасьць такіх вузаў маюць на сабе адно ядро, аднак існуюць такія, якія ня месьцяць ядра (напрыклад, эрытрацыты) і, значна радзей, такія, якія месьцяць два й болей ядры (напрыклад, некаторыя грыбы, астэаклясты)[1].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Ядро (неадназначнасьць).
Формы й памеры ядраў могуць адразьнівацца ў залежнасьці ад тых вузаў, у якіх яны знаходзяцца. Карыялема складаецца зь дзьвюх мэмбранаў, між імі маецца пэрынуклеарная прастора. У некаторых месцах набліжаныя адна да адной мэмбраны ўтвараюць ядравыя сітавіны[2].