Амерыканскі долар, долар ЗША (Код валюты: USD) — афіцыйная валюта Злучаных Штатаў Амерыкі. Звычайна ён таксама абрывіяруецца знакамітым значком $, альбо US$, каб адрозніць ад іншых валют з назваю «долар». Амерыканскі долар дзеліцца на 100 цэнтаў (скарачэнне — ¢). У абароце ёсць манеты наміналам у 1, 5, 10, 25 і 50 цэнтаў і 1 долар, а таксама банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 20, 50 і 100 долараў.

Хуткія факты Долар ЗША, Коды і сімвалы ...
Долар ЗША
англ.: United States dollar
Thumb
Купюра наміналам 1 долар ЗША
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 USD
Сімвалы $
Абрэвіятуры $
Тэрыторыя абарачэння
Краіна-эмітэнт ЗША
Уведзена 1792
Валюта-папярэднік эквадорскі сукрэ, Delaware pound[d], New Hampshire pound[d], New Jersey pound[d], South Carolina pound[d], Rhode Island pound[d] і North Carolina pound[d]
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Федэральная рэзервовая сістэма ЗША[d]
Вытворца банкнот Bureau of Engraving and Printing[d]
1 USD 1 USD
1 EUR 1,112 USD
1 RUB 0,01091 USD
1 GBP 1,321 USD
1 JPY 0,007063 USD
1 BYN 0,3084 USD
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

На сённяшні дзень долар ЗША — найбольш распаўсюджаная валюта ў сусветнай эканоміцы. У некаторых краінах долар уведзены ў якасці афіцыйнай валюты, амаль усе ўрады захоўваюць частку ці ўсе золатавалютныя рэзервы ў амерыканскіх доларах. На 2005 год у свеце ў звароце было 760 мільярдаў долараў, з якіх толькі адна траціна прыходзілася на Злучаныя Штаты Амерыкі. За дзесяць год з 1995 г. гэтая лічба вырасла ўдвая.

Гісторыя

Назва долара ЗША паходзіць ад іспанскай срэбнай манеты ў 8 рэалаў, што важыла адну ўнцыю. Манета была вельмі папулярнай сярод амерыканскіх каланістаў, якія называлі яе «іспанскім доларам», назва якога пайшла ад нямецкай манеты падобнага памеру і вагі — талера.

З 1775 у амерыканскіх штатах пачала выпускацца «кантынентальная валюта», дэнамінаваная ў «іспанскіх доларах» і ў валютах асобных штатаў. Кантынентальны долар цярпеў моцную інфляцыю і быў заменены на срэбраны долар па курсе 1 срэбраны долар = 1000 кантынентальных долараў.

Долар быў абвешчаны афіцыйнай валютай Амерыкі Кангрэсам канфедэрацыі Злучаных Штатаў 6 ліпеня 1785 г. Першыя доларавыя манеты былі выпушчаныя Манетным дваром ЗША пасля вайны за незалежнасць. Пэўны час іспанскія і амерыканскія срэбраныя долары хадзілі паралельна ў краіне.

Пасля Першай і Другой Сусветных войнаў ЗША ператварыліся ў вядучую эканоміку свету. Адпаведна, амерыканскі долар здабыў сваю сучасную вагу ў якасці сусветнай валюты.

Міжнародная роля долара

Некаторыя краіны добраахвотна перайшлі на амерыканскі долар у якасці афіцыйнай валюты. Такі працэс завецца даларызацыяй. Гэтыя краіны:

Таксама ў якасці нацыянальнай валюты амерыканскі долар мае хаджэнне ў былых амерыканскіх пратэктаратах у Ціхім акіяне, якія не сталі ўводзіць уласныя нацыянальныя валюты пасля атрымання незалежнасці:

Панама таксама выкарыстоўвае долар ЗША з 1904, хаця мае і ўласную валюту.

Дзве брытанскія залежныя тэрыторыі таксама выкарыстоўваюць амерыканскі долар:

Валюты некаторых краін прывязаныя да долара ЗША па пэўным курсе:

Аргенціна ўжывала фіксаваны абменны курс песа да долара як 1:1 з 1991 па 2002 гг.

Да амерыканскага долару быў з 1983 прымацаваны курс Ганконгскага долара як HK$7.8/USD. Курс патакі, валюты Макао, быў прымацаваны да курсу Ганг-Конскага долара як MOP1.03/HKD, і такім чынам праз яго пасрэдніцтва таксама быў прымацаваны да долара ЗША.

Валюты некаторых краін Персідскага заліву, як Саудаўскай Аравіі і Кувейта, прымацаваныя да далара з той прычыны, што долар пераважна выкарыстоўваецца ў міжнародным гандлі нафтай.

Кітайскі юань рэнмінбі нефармальна быў прымацаваны да долара ў сярэдзіне 1990-х гадоў па курсе Y8.28/USD. Аналагічна, Малайзія прымацавала свой рынгіт да долара па курсе RM3.8/USD in 1997. 21 ліпеня 2005 г. абедзве краіны змянілі прывязку да долара прывязкаю да кошыка валют.

Гл. таксама

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.