From Wikipedia, the free encyclopedia
Іаланда Балаш (рум.: Iolanda Balaș, пасля замужжа — Іаланда Сётэр, 12 снежня 1936, Тымішаара, Каралеўства Румынія — 11 сакавіка 2016, Бухарэст, Румынія) — румынская лёгкаатлетка, першая ў гісторыі двухразовая алімпійская чэмпіёнка па скачках у вышыню (як сярод жанчын, так і сярод мужчын), шматразовая рэкардсменка свету. Лічыцца адной з лепшых спартсменак у гісторыі гэтага віду лёгкай атлетыкі.
Іаланда Балаш | |
---|---|
рум.: Iolanda Balaș | |
Род дзейнасці | лёгкаатлетка, скакун у вышыню |
Дата нараджэння | 12 снежня 1936[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 сакавіка 2016[3][1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Лацінская Царква |
Муж | Ioan Soter[d] |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акрамя таго, што Балаш — першая ў гісторыі, хто выйграў 2 алімпійскія золата ў скачках у вышыню (пасля яе гэта ўдалося толькі немцы Ульрыке Мейфарт у 1972 і 1984), Іаланда адзіная прадстаўніца Румыніі (як сярод жанчын, так і мужчын), хто паднімаўся на алімпійскі пастамент у гэтым відзе лёгкай атлетыкі.
Свой першы сусветны рэкорд Балаш устанавіла ў 19-гадовым узросце ў ліпені 1956 года ў Бухарэсце — 1 м 75 см. У чэрвені 1958 года Балаш устанавіла планку сусветнага рэкорду на вышыні 1 м 78 см і за наступныя 3 гады яна яшчэ 11 разоў устанаўлівала сусветныя рэкорды. . У ліпені 1961 года ў Сафіі Балаш устанавіла свой апошні сусветны рэкорд — 1 м 91 см. Гэта дасягненне пратрымалася больш за 10 гадоў і было перавышана на 1 см толькі ў верасні 1971 года аўстрыйкай Ілонай Гузенбаўэр, якая скакала спосабам «перакідны».
Агулам на рахунку Іаланды ў 1956—61 гадах было 14 сусветных рэкордаў. Ніхто са скакуноў у вышыню, акрамя Балаш, не здолеў устанавіць больш за 7 сусветных рэкордаў: у мужчын лепшае дасягненне на рахунку Валерыя Брумеля (6 рэкордаў), у жанчын — Розмары Акерман (7 рэкордаў).
Іаланда Балаш скакала састарэлым спосабам «нажніцы», распрацаванай ёй разнавіднасцю. На Алімпійскіх гульнях 1960 года з вынікам 185 см яна абышла бліжэйшую саперніцу на 14 см.
Балаш за 5 гадоў падняла планку сусветнага рэкорду на 16 см. Пасля яе апошняга дасягнення за наступнае паўстагоддзе сусветны рэкорд быў павялічаны толькі на 18 см.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.