Тымішаара
горад у Румыніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тымішаа́ра (рум.: Timişoara [timiˈʃo̯ara], назва паходзіць ад венг.: Temesvar) — трэці па велічыні горад Румыніі, гістарычны цэнтр вобласці Банат, адміністрацыйны цэнтр жудзеца Тыміш на захадзе краіны. Насельніцтва — 303,7 тыс. жыхароў (2011). Плошча — 130,5 км².
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
Першыя звесткі пра горад Тэмешвар гісторыкі знаходзяць у крыніцах XIII стагоддзя, калі ён быў спустошаны татарамі. У XIV стагоддзі гэта была невялікая крэпасць пасярод балот. Венгерскі кароль Карл Роберт, які наведаў гэтыя краі ў 1307 годзе, загадаў пабудаваць тут палац, а ў XV стагоддзі горад некаторы час служыў рэзідэнцыяй вялікага Хуньядзі. Тэмешвар быў першым горадам Венгерскага каралеўства, які атрымаў уласны герб (1365); на ім быў намаляваны цмок, які, верагодна, сімвалізаваў багамільскую ерась.
У 1552 годзе Тэмешвар быў узяты турэцкімі войскамі на чале з Ахмед-пашой. За 160 гадоў у якасці цэнтра Тэмешварскага эялета горад зведаў моцны мусульманскі ўплыў, тут будаваліся мячэці. Пасля таго, як Яўген Савойскі адваяваў яго ў турак у 1716 годзе, Габсбургі планамерна знішчылі сляды асманскага валадарства, перабудаваўшы цэнтр горада ў стылі барока.
Пры распадзе Аўстра-Венгрыі ў 1918 годзе Тымішаару спрабавалі далучыць сербы, але ўжо ў 1919 годзе горад атрымаў румынскую адміністрацыю. У канцы 1930-х тут быў збудаваны найбуйнейшы праваслаўны храм Румыніі — Тымішаарскі сабор. Падчас Другой сусветнай вайны горад падвяргаўся моцным бамбардзіроўкам саюзнікаў.
16 снежня 1989 года з народнага выступлення ў Тымішаары, выкліканага рашэннем улад аб высяленні пастара Ласла Цёкеша, пачалася рэвалюцыя, якая прывяла да звяржэння Нікалае Чаўшэску.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Адукацыя і культура
Тымішаарскі ўніверсітэт медыцыны і фармацыі імя Віктара Бабеша, Тымішаарскі політэхнічны ўніверсітэт, Тымішаарскі заходні ўніверсітэт, Тымішаарскі банацкі ўніверсітэт сельскагаспадарчых навук і ветэрынарнай медыцыны.
Транспарт
Грамадскі транспарт горада прадстаўлены 10 трамвайнымі, 8 тралейбуснымі і 20 аўтобуснымі лініямі. У горадзе размешчаны трэці па пасажыраабароце аэрапорт у краіне.
Горад з’яўляецца важным чыгуначным і транспартным цэнтрам і звязаны з усімі іншымі буйнымі гарадамі Румыніі.
Славутасці
- Тымішаарскі сабор
- Тымішаарская кафедра
- Палац Даўэрбах
- Барочны палац
- Палац Хуньядзі, у якім размешчаны Нацыянальны музей Баната
- Старая ратуша
- Чумны слуп
- Плошча Перамогі з Тымішаарскім саборам
- Старая частка горада
Гарады-пабрацімы
Тымішаара з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:
Беніта-Хуарэс[d], Мексіка
Генуя, Італія[7]
Гера, Германія (3 кастрычніка 1998)[8][9][…]
Грац, Аўстрыя (14 мая 1982)[8][10][…]
Зрэнянін, Сербія
Канкун, Мексіка
Карлсруэ, Германія (19 жніўня 1992)[8][11][…]
Люблін, Польшча (20 красавіка 2016)[7][12][…]
Мюлуз, Францыя (30 жніўня 1991)[8][13][…]
Нові-Сад, Сербія (3 жніўня 2005)[8][14][…]
Нотынгем, Вялікабрытанія (29 кастрычніка 2009)[8][15][…]
Палерма, Італія (7 кастрычніка 2005)[8][16]
Руэй-Мальмезон[d], Францыя (14 студзеня 1993)[8][17][…]
Сасары, Італія
Сегед, Венгрыя (27 студзеня 1998)[8][18][…]
Трухілья, Перу (8 верасня 2010)[8][19]
Трэвіза, Італія (27 сакавіка 2003)[8][20][…]
Фаэнца, Італія (12 сакавіка 1991)[21][22]
Чарнаўцы, Украіна (24 красавіка 2010)[23][24]
Шэньчжэнь, Кітай
Remove ads
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Іаланда Балаш (1936—2016) — румынская лёгкаатлетка.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads