From Wikipedia, the free encyclopedia
Іанасфера, іонасфера — іанізаваны слой верхняй атмасферы Зямлі на вышыні ад 50—80 да некалькіх тысяч кіламетраў. Верхняя мяжа іанасферы — знешняя частка магнітасферы.
Яна ўяўляе сабой іанізаваную плазму, якая валодае электраправоднасцю. Тут прысутнічаюць зараджаныя атамы кісларода, гелія і вадарода, а таксама свабодныя электроны. Атамы і малекулы паветра зараджаюцца ў выніку страты электрона, або набыцця свабоднага электрона пад уздзеяннем касмічнага і сонечнага выпрамянення.
Крыніцы іанізацыі высокіх слаёў атмасферы — ультрафіялетавае і рэнтгенаўскае выпрамяненні Сонца і патокі часцінак, што ўрываюцца ў атмасферу з калязямной касмічнай прасторы. Часцінкі іанасферы ўтвараюць вельмі разрэджанае і высок-электраправоднае асяродцзе. Iанасфера адыгрывае важную ролю ў радыёсувязі, у ёй адбываюцца палярныя ззянні і магнітныя буры.
Іанасфера складаецца з сумесі газу нейтральных атамаў і малекул (у асноўным азоту N2 і кіслароду О2) і квазінейтральнай плазмы (колькасць адмоўна зараджаных часціц толькі прыкладна роўная колькасці станоўча зараджаных). Ступень іанізацыі становіцца істотнай ужо на вышыні 60 кіламетраў і няўхільна павялічваецца з аддаленнем ад Зямлі.
Вылучаюць тры слаі з павышанай канцэнтрацыяй іонаў і электронаў: слой D — на вышынях 60 — 90 км; слой Е — на вышынях 105—160 км; слой F — вышэй 180 км.
Іонасфера валодае здольнасцю паглынаць, адбіваць і пераламляць радыёхвалі рознай даўжыні. У выніку адбіцця радыёхваляў ад іонасферы магчыма далёкая радыёсувязь на Зямлі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.