Іван Аляксандр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іва́н Алякса́ндр (Іаа́н-Алякса́ндр, балг.: Иван Александър, арфаграфія арыгінала: ІѠАНЪ АЛЄѮАНдРЪ[4]) (? — 17 лютага 1371) — балгарскі цар у 1331—1371[5]. Дата яго нараджэння невядомая. Доўгае кіраванне Івана Аляксандра лічыцца пераходным перыядам у балгарскай сярэднявечнай гісторыі. Іван Аляксандр пачаў сваё кіраванне, маючы справу з унутранай бязладзіцай і знешнімі пагрозамі з боку суседзяў — Візантыі і Сербіі. Ён здолеў дамагчыся аднаўлення эканомікі краіны і прывёў яе да культурнага і рэлігійнага адраджэння[6]. На часы кіравання Івана Аляксандра прыйшліся станаўленне моцы Асманскай імперыі, венгерскія ўварванні з паўночнага захаду і Чорная смерць[5]. У беспаспяховай спробе зладзіцца з гэтымі праблемамі ён падзяліў краіну паміж двума сваімі сынамі[7][8], тым самым прыслабіўшы краіну перад тварам асманскай пагрозы[5][8].
Іван Аляксандр | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Иван Александър | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Стэфан | ||||||
Пераемнік | Іван Шышман Іван Срацімір |
||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць |
17 лютага 1371[1] |
||||||
Род | Sratsimir dynasty[d] | ||||||
Бацька | Срацімір[d] | ||||||
Маці | Кераца Петрыца[d][2] | ||||||
Жонка | Тэадора Бесарабская[d] і Сара-Тэадора[d] | ||||||
Дзеці | Іван Асень IV[d], Іван Асень V[d], Дзясіслава Балгарская[d], Міхаіл Асень IV[d], Кераца-Марыя Балгарская[d], Іван Срацімір[2], Іван Шышман[2], Кера Тамара[d], Васіліса Асень[d] і Mara (?)[d][2] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Дзейнасць | палітык і палітыка[3] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |