Балгарыя
краіна ва Усходняй Еўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Балга́рыя (балг.: България), Рэспу́бліка Балга́рыя (балг.: Република България), альтэрн.: Баўга́рыя — краіна, якая знаходзіцца ва ўсходняй частцы Балканскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе.
| |||||
Дэвіз: «Съединението прави силата» | |||||
Гімн: «Мила Родино» | |||||
Заснавана | 681 | ||||
Дата незалежнасці | 5 верасня 1908 (ад Асманскай імперыі) | ||||
Афіцыйная мова | Балгарская | ||||
Сталіца | Сафія | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Сафія, Плоўдзіў, Варна, Бургас, Русэ, Стара-Загора, Плевен, Добрыч, Слівен, Шумен | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт Прэм'ер-міністр | Румен Радзеў Іляна Ётава Мікалай Дэнкаў | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 105-я ў свеце 110.994 км² 0,3 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | ▼7.050.034 чал. (98-я) 66,2 чал./км² (139-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2012) • На душу насельніцтва |
$103,816 млрд (66-ы) $14.312 (69-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2012) • На душу насельніцтва |
$51,020 млрд (72-ы) $7.033 (76-ы) | ||||
ІРЧП (2013) | 0,782 (высокі) (57-ы) | ||||
Этнахаронім | Балгары | ||||
Валюта | Балгарскі леў | ||||
Інтэрнэт-дамен | .bg | ||||
Код ISO (Alpha-2) | BG | ||||
Код ISO (Alpha-3) | BGR | ||||
Код МАК | BUL | ||||
Тэлефонны код | +359 | ||||
Часавыя паясы | +2 |
Насельніцтва Балгарыі 7,4 мільёна жыхароў пераважна ўрбанізавана і, збольшага, сканцэнтравана ў адміністрацыйных цэнтрах 28-мі абласцей. Большасць камерцыйных і культурных мерапрыемстваў краіны праходзяць у сталіцы і найбуйнейшым горадзе Сафіі, насельніцтва якой перавышае 1,2 мільёна чалавек. Балгарыя мае сухапутныя межы з Румыніяй на поўначы, Турцыяй і Грэцыяй на поўдні, а таксама Сербіяй і Паўночнай Македоніяй на захадзе. На ўсходзе краіна абмываецца Чорным морам.
Арганізаваныя дагістарычныя культуры пачалі развівацца на цяперашніх балгарскіх землях у перыяд неаліту. Старажытная гісторыя краіны бачыла прысутнасць фракійцаў, грэкаў і рымлян. У 681 годзе была створана адзіная балгарская дзяржава, Першае Балгарскае царства, якое дамінавала на большай частцы Балканаў і з'яўлялася культурным цэнтрам славян у Сярэднявеччы. Пасля падзення Другога Балгарскага царства ў 1396 годзе тэрыторыя краіны на пяць стагоддзяў апынулася пад уладай Асманскай імперыі. Расійска-турэцкая вайна 1877—1878 гадоў прывяла да стварэння трэцяй балгарскай дзяржавы — Княства Балгарыя. У наступныя гады дзяржава мела шэраг канфліктаў з краінамі-суседкамі, у выніку чаго Балгарыя супрацоўнічала з Германіяй у абедзвюх сусветных войнах. У 1946 годзе Балгарыя стала аднапартыйнай сацыялістычнай дзяржавай у складзе Усходняга блока, падкантрольнага СССР. У снежні 1989 года кіруючая камуністычная партыя дазволіла правядзенне шматпартыйных выбараў, якія прывялі да пераходу Балгарыі да дэмакратычнага ладу і рынкавай эканомікі.
Сучасная палітычная структура Балгарыі адносіцца да прыняцця дэмакратычнай канстытуцыі ў 1991 годзе. Балгарыя з'яўляецца унітарнай парламенцкай рэспублікай з высокай ступенню палітычнай, адміністрацыйнай і эканамічнай цэнтралізацыі. Дзяржава з'яўляецца членам многіх міжнародных арганізацый, уключаючы Еўрапейскі саюз, НАТА і Савет Еўропы, адной з заснавальніц Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), а таксама тры разы займала месца ў Савеце бяспекі ААН.