From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігар Уладзіміравіч Жажэленка (укр.: Ігор Володимирович Жежеленко; 17 красавіка 1930, Марыупаль — 8 мая 2022, Марыупаль) — украінскі вучоны ў галіне электразабеспячэння прамысловых прадпрыемстваў, доктар тэхнічных навук, прафесар, загадчык кафедры «Электразабеспячэнне прамысловых прадпрыемстваў» ПДТУ, рэктар Жданаўскага металургічнага інстытута / Прыазоўскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта (1981—2003).
Ігар Уладзіміравіч Жажэленка | |
---|---|
укр.: Ігор Володимирович Жежеленко | |
Дата нараджэння | 11 красавіка 1930[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 сакавіка 2022[2] (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | электраэнергетыка[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Сайт | Спасылка |
Ганаровы рэктар Прыазоўскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта, ганаровы доктар Мішкольцкага ўніверсітэта (Венгрыя), Інстытута прыкладных навук (Вюрцбург, Германія).
Ігар Жажэленка нарадзіўся 17 красавіка 1930 ў Марыупалі.
У 1954 годзе скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут па спецыяльнасці «Электрычныя станцыі, сеткі і сістэмы» і паступіў на працу на прадпрыемстве п/я 38 (г. Глазаў).
З 1961 года працаваў у Жданаўскім філіяле «Укргіпрамез».
У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне электраэнергетыкі ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце, у 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
З 1966 года Жажэленка працуе ў Жданаўскім металургічным інстытуце: старэйшым выкладчыкам, затым дацэнтам, з верасня 1969 года — загадчыкам кафедры электратэхнікі, з чэрвеня 1977 года — загадчыкам кафедры электразабеспячэння прамысловых прадпрыемстваў. З кастрычніка 1979 года — прарэктар па вучэбна-метадычнай рабоце, з 1981 да 2003 года — рэктар Жданоўскага металургічнага інстытута.
Загінуў 8 мая 2022 года ў Марыупалі[4].
Ігар Уладзіміравіч Жажэленка з’яўляецца заснавальнікам навуковага напрамку «Эфектыўнасць і якасць электразабеспячэння прамысловых прадпрыемстваў». У галіне яго навуковага інтарэсу ляжыць аналіз праблем вышэйшых гарамонік, несіметрыі, адхіленняў і ваганняў напружання, кампенсацыі рэактыўнай магутнасці.
І. У. Жажэленка — аўтар больш 460 публікацый у айчынных і замежных выданнях, у тым ліку 18 манаграфій, падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 20 вынаходак. Пад яго кіраўніцтвам выканана і абаронена 7 доктарскіх і 44 кандыдацкіх дысертацый.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.