Данецкая вобласць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дане́цкая во́бласць (укр.: Донецька область) — вобласць на паўднёвым усходзе Украіны. Абласны цэнтр — горад Данецк. Утворана 2 ліпеня 1932 года.
Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2007 года — 4 580,6 тыс. чалавек (9,82 % насельніцтва Украіны). Па гэтым паказчыку Данецкая вобласць займае першае месца сярод рэгіёнаў Украіны.
Remove ads
Гісторыя
Вобласць была ўтворана ў 1932 годзе вылучэннем з Харкаўскай вобласці Украінскай ССР. У 1938 годзе са складу вобласці была выдзелена паўночная частка, якая стала Луганскай вобласцю. З 1932 па 1961 гады называлася Сталінскай вобласцю.
Геаграфічнае становішча
На паўднёвым-захадзе і захадзе вобласць мяжуе з Днепрапятроўскай і Запарожскай, на паўночным-захадзе — з Харкаўскай, на паўночным-усходзе — з Луганскай абласцямі Украіны, на паўднёвым-усходзе — з Растоўскай вобласцю Расійскай Федэрацыі, а з поўдня абмываецца Азоўскім морам.
Працягласць вобласці з поўначы на поўдзень — 255 км, з захаду на ўсход — 180 км. Агульная даўжыня меж вобласці складае 1 526 км, з іх: сухапутныя — 1 376 км, марскія — 140 км. Самае высокае месца вобласці — курган Магіла-Вострая (331 м); самае нізкае месца (-0,4 м) — узровень вады ў Азоўскім моры.
Геаграфічны цэнтр вобласці знаходзіцца ў сяле Пе́скі.
Клімат
Клімат рэзка-кантынентальны з вельмі спякотным засушлівым летам і параўнальна халоднай зімой. Сярэдняя тэмпература ліпеня +21—23 °C, студзеня −5 — −8 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — каля 500 мм.
Рэльеф
Для вобласці характэрны раўнінны ландшафт.
На паўночным усходзе знаходзіцца Данецкі камлюк вышынёй да 367 м, паверхня якога падзеленая далінамі рэк. На захадзе камлюк пераходзіць у Прыдняпроўскую нізіну, на поўдні — у Прыазоўскую нізіну з асобнымі падвышэннямі. На поўдні — вузкая паласа Прычарнаморскай нізіны, якая ўступамі сыходзіць да Азоўскага мора.
Асноўны тып глебаў — чарназёмы.
Карысныя выкапні
Тэрыторыя вобласці багатая разнастайнымі карыснымі выкапнямі, сярод якіх найбольш значным з’яўляецца каменны вугаль. Вобласць мае даволі значныя паклады каменнай солі. Мінеральна-сыравінная база прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і чорнай металургіі прадстаўленая значнымі радовішчамі даламітаў, вапняка, глінаў, мергелю, гіпсу, каалінаў, крэйды, будаўнічых і кварцавых пяскоў, граніту, кварцыту і інш. Таксама ёсць ртуць, мінеральныя фарбы, фасфарыты, асбест, графіт. Знойдзеныя радовішчы нефелінавых сіянітаў, флуярыту, вермікуліту, жалезных рудаў, даўсаніту, калійных соляў. У паўночных раёнах вобласці знаходзіцца Дняпроўска-Данецкая нафтагазаносная вобласць, у паўднёвых, на ўзбярэжжы мора — Прычарнаморска-Крымская нафтагазаносная правінцыя. Эксплуатуюцца крыніцы мінеральных водаў.
Водныя аб’екты
Па тэрыторыі Данецкай вобласці цякуць каля 110 рэчак агульнай даўжынёй звыш за 3000 км. Найвялікшая з іх — Северскі Данец. Яе прытокі — Казённы Тарэец, Бахмутка і Лугань. Да басейна Дняпра адносяцца рэкі: Самара і Воўчая; да басейна Азоўскага мора: Кальміўс, Грузкі Яланчык, Крынка.
Азёр на тэрыторыі вобласці мала, ёсць невялікія азёры ў абалоне Северскага Данца (Воўчае і іншыя), а таксама Славянскія салёныя азёры.
Для паляпшэння водазабеспячэння створаныя 141 вадасховішчы, а таксама канал Северскі Данец — Данбас.
Remove ads
Насельніцтва
- Найбуйнейшыя гарады вобласці — Данецк (987 тыс. чалавек, 2005), Марыупаль (482 тыс. чал.), Макееўка (377 тыс. чал.), Горлаўка (279 тыс. чал.), Краматорск (176 тыс. чал.), Славянск (121 тыс. чал.), Янакіевэ (99 тыс. чал.).
- Гарадское насельніцтва (2007) — 90,3 %.
- Тэрытарыяльныя грамады — 66 [3]
Зноскі
- (unspecified title)
- "Zelensky presents new head of Donetsk Regional Military-Civilian Administration". 112 Украіна(англ.). 2019-07-05. Архівавана з арыгінала 8 ліпеня 2019. Праверана 2019-07-10.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads