галоўная арганізацыя міжнароднага руху пірацкіх партый From Wikipedia, the free encyclopedia
Інтэрнацыянал Пірацкіх Партый (ІПП) — палітычны інтэрнацыянал руху Пірацкіх партый. Фармальна быў заснаваны ў 2010 годзе на канферэнцыі ІПП у Бруселі (Бельгія).[1]
Інтэрнацыянал Пірацкіх Партый | |
---|---|
англ.: Pirate Parties International | |
Лідар | Грэгары Энгельс (старшыня) |
Дата заснавання | 18 красавіка 2010 |
Штаб-кватэра | Брусель, Бельгія |
Краіна | |
Ідэалогія | метаідэалагічная |
Колькасць членаў | 41 краіна (жнівень, 2013) |
Сайт | www.pp-international.net |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Статут ІПП[2] апісвае мэты наступным чынам: дапамагаць разгортваць рух, падтрымліваць і прасоўваць, а таксама забяспечваць камунікацыі і кааперацыю паміж пірацкімі партыямі па ўсяму свету.
ІПП такасама мае мэты павышаць дасведчанасць грамадства, распаўсюджваць і аб'ядноўваць пірацкі рух праз каардынацыю, абмен інфармацыяй і падтрымку ў заснаванні новых партый піратаў.[2]
Інтэрнацыянал імкнецца рэфарміраваць законы аб капірайце і патэнтах. Павестка ІПП таксама ўключае падтрымку права прыватнасці, як у інтэрнэце, так і ў фізічным жыцці, а таксама празрыстасць кіравання дзяржавай.[3]
Першая Партыя Піратаў была заснавана ў Швецыі 1 студзеня 2006 года Рыкардам Фальквінге. Астатнія партыі і групы былі сфарміраваныя ў Аўстрыі, Даніі, Фінляндыі, Германіі, Ірландыі, Галандыі, Польшы, Іспаніі. У 2007 годзе прадстаўнікі гэтых партый сустрэліся ў Вене (Аўстрыя), каб сфарміраваць альянс і выпрацаваць планы на выбары ў Еўрапейскі Парламент у 2009 годзе.[4] Далейшыя канферэнцыі былі праведзены ў Берліне і Упсале (Швецыя) у 2008 годзе. Падчас апошняй была прынята "Упсальская дэкларацыя" як базавая платформа пад выбары.[5]
У верасні 2008 года, Андрэй Нортан (Злучаныя Штаты Амерыкі) быў назначаны як калектыўны каардынатар ІПП. У жніўні 2009 года ён пакінуў гэту пасаду[6] і перадаў функцыі каардынатара ядру каманды пад кіраўніцтвам Патрыка Мечлера і Саміра Алліуі (англ. Patrick Mächler, Samir Allioui).[7]
У 2009 годзе шведская Партыя Піратаў перамагла з 7.1% галасоў[8] падчас шведскай палітычнай кампаніі ў Еўрапейскі Парламент (ЕП). Піраты занялі 2 з 20 шведскіх месцаў у ЕП. Гэта адбылося дзякуючы вялікай хвалі новых членаў партыі, якія прыйшлі ў партыю падтрымаць трох заснавальнікаў Пірацкай Бухты годам раней.[9]
18 красавіка 2010 года Інтэрнацыянал Партый Піратаў быў фармальна заснаваны ў Бруселі падчас канферэнцыі ІПП, якая адбывалася 16-18 красавіка.[1]
17 студзеня 2011 актывіст Туніскай Партыі Піратаў Слім Амамоў (Slim Amamou) быў назначаны сакратаром Міністэрства Моладзі і Спорту[10][11][12] у Туніскім урадзе. 25 мая 2011 года ён пакінуў гэту пасаду, таму што былі запланаваны першыя дэмакратычныя выбары і яго місія была выканана.[13]
У верасні 2011 у Берліне на выбарах Партыя Піратаў перамагла з 8.9% галосоў. Гэта быў першы поспех у заняцці месцаў у дзяржаўным парламенце ў свеце.[14] У 2012 годзе нямецкія піраты таксама павысілі сваю прысутнасць у некалькіх Германскіх зямельных парламентах (Паўночны Рэйн, Вестфалія, Саар, Шлэзгів-Гольштэйн), звычайна беручы каля 8% галасоў.
У 2009 годзе на канферэнцыя ІПП ва Упсале (Швецыя), еўрапейскія пірацкія партыі дамовіліся пра дэкларацыю з агульнымі пірацкімі мэтамі для выбараў у ЕП, якія павінны былі адбыцца.[15][16] Цэнтральныя палажэнні дэкларацыі:
У 2012 годзе адбылася канференцыя ІПП у Празе (Чэхія). Еўрапейскія пірацкія партыі дамовіліся ўдзельнічаць у выбарах у Еўрапейскі Парламент у 2014 годзе з агульнай праграмай і заснаванай Еўрапейскай Пірацкай Партыяй. Дэкларацыя[17] была вынікам канферэнцый у Пастдаме і Барселоне, каб распрацаваць структуру арганізацыі і прыйсці да агульнага статута.
ІПП кіруецца праўленнем, лідарства трымаюць два сустаршыні.[18] За палітыку, кіраванне, прыняццё новых членаў адказвае Генеральная Асамблея, якая збіраецца як мінімум раз на год.[19]
Дата выбараў | Сустаршыні | Кіруючы | Фінансавы дырэктар | Праўленне |
---|---|---|---|---|
Красавік 18, 2010 | Grégory Engels, Jerry Weyer | Joachim Mönch | Nicolas Sahlqvist | Aleksandar Blagojevic, Jakub Michálek, Bogomil Shopov |
Сакавік 13, 2011 | Samir Allioui, |
Lola Voronina | Patrick Mächler | |
Красавік 15, 2012 | Grégory Engels, Lola Voronina | Travis McCrea | Ed Geraghty | Nuno Cardoso, Jelena Jovanovic, Denis Simonet |
Красавік 21, 2013 | Grégory Engels, Vojtěch Pikal | Thomas Gaul | Marc Tholl | Nuno Cardoso, Azat Gabrakhmanov, Denis Simonet |
Назва | Дата | Месца | Хто прымае гасцей |
---|---|---|---|
Міжнародная Канферэнцыя 2007 | 8-10/6/2007 | Вена, Аўстрыя | |
Міжнародная канферэнцыя 1/2008 | 26-27/1/2008 | Берлін, Германія | |
Міжнародная канферэнцыя 2/2008 | 27-29/6/2008 | Упсала, Швецыя | |
Канферэнцыя ІПП 2010 (Устаноўчая) | 16-18/4/2010 | Брусель, Бельгія | Партыя піратаў Бельгіі |
Канферэнцыя ІПП 2011 | 12-13/3/2011 | Friedrichshafen, Germany | Партыя Піратаў Германіі |
Канферэнцыя ІПП 2012 | 14-15/4/2012 | Прага, Чэхія | Партыя піратаў Чэхіі |
Летняя Канферэнцыя Піратаў | 9-10/6/2012 | Аргау, Швейцарыя | Партыя піратаў Аргау |
Канферэнцыя ІПП 2013 | 20-21/4/2013 | Казань, Расія | Партыя Піратаў Расіі |
Глядзіце Спіс Партый Піратаў па ўсяму свету.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.