Інтэрфейс каманднага радка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інтэрфейс каманднага радка (англ.: Command line interface, CLI) — разнавіднасць тэкставага інтэрфейсу (CUI) паміж чалавекам і камп’ютарам, у якім інструкцыі камп’ютару даюцца пераважна праз увод з клавіятуры тэкставых радкоў (каманд), у UNIX-сістэмах магчыма ўжыванне мышы[1]. Таксама вядомы пад назвай кансоль.
Інтэрфейс каманднага радка супрацьпастаўляецца сістэмам кіравання праграмай на аснове меню, а таксама разнастайным рэалізацыям графічнага інтэрфейсу.
Фармат вываду інфармацыі ў інтэрфейсе каманднага радка не рэгламентуецца; звычайна гэта таксама просты тэкставы ўвод, але можа быць і графічным, гукавым і іншым.