Англійская мова
заходнегерманская мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Англійская мова (саманазва: English, the English language) — мова англа-фрызскай падгрупы заходняй групы германскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і, якая першапачаткова ўзнікла на землях паўднёва-ўсходняй Анліі ў раннім Сярэднявеччы. Сфарміравалася на аснове дыялектаў германскіх плямён, якія ў перыяд з V па VІII стагоддзі перасяляліся на Брытанскія астравы. Сваю назву яна атрымала па назве германскага племені англаў (англ.: Angles). Англійская мова — агульнапрызнаная лінгва франка, што абумоўлена многімі прычынамі, галоўная з якіх — гістарычнае дамінаванне Брытанскай імперыі і ЗША. Агульная назва тых, хто гаворыць на англійскай — англафоны (англ.: anglophones); навуковая і публіцыстычная назва для ўсіх разам англамоўных краін — англасфера (англ.: anglosphere).
Англійская мова | |
---|---|
| |
Саманазва | English, the English language |
Вымаўленне | /ˈɪŋɡlɪʃ/[1] |
Краіны | Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Аўстралія, Ірландыя, Новая Зеландыя і інш. |
Рэгіёны | Галоўным чынам Заходняя Еўропа, Паўночная Амерыка, Аўстралія, Азія |
Афіцыйны статус |
59 незалежных краін; 31 залежная тэрыторыя; шматлікія міжнародныя арганізацыі |
Арганізацыя, якая рэгулюе | — |
Агульная колькасць носьбітаў |
L1: каля 380 млн (2021)[2] L2: каля 1100 млн (2021)[3] |
Статус | у бяспецы[d][4] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць |
лацініца (англійская) англасаксонскія руны (гістарычна) |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | анг 045 |
ISO 639-1 | en |
ISO 639-2 | eng |
ISO 639-3 | eng |
WALS | eng |
Ethnologue | eng |
Linguasphere | 52-ABA |
ABS ASCL | 1201 і 12 |
IETF | en |
Glottolog | stan1293 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Распаўсюджанне: Вялікабрытанія, ЗША, Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя, шэраг іншых краін усіх частак свету. Колькасць носьбітаў у свеце: 309,4 млн.ч. і 508 млн.ч. з улікам англійскай як другой роднай мовы (1999); у т.л., 55 млн.ч. у Вялікабрытаніі (1984)[5].
Адна з афіцыйных і рабочых моў ААН. Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы: Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Ірландыя, Індыя, 15 краін Афрыкі (1990[6]).
Англійская мова паходзіць ад мовы германскіх плямён (фрызаў, англаў, саксаў ды ютаў), якія перасяліліся ў Брытанію ў 5 стагоддзі. З іх дыялектаў утварылася стараанглійская мова. Пасля нармандскага заваявання ў 1066 годзе ў стараанглійскую мову перайшло шмат французскіх слоў. У выніку гэтага, а таксама знікнення часткі флексій, развіваецца сярэднеанглійская мова. Следам за тым адбыліся значныя змены ў вымаўленні, якія прывялі да фарміравання (каля 1500 года) сучаснай англійскай мовы. На сёння існуе вялікая колькасць рэгіянальных дыялектаў англійскай мовы (брытанская англійская, шатландская англійская, амерыканская англійская, індыйская англійская і гэтак далей).
У сувязі з засваеннем вялікай колькасці слоў з многіх іншых моў цягам сваёй гісторыі, сучасная англійская мова змяшчае шырокі слоўнікавы запас, са складаным і нерэгулярным правапісам, асабліва датычна галосных. Сучасная англійская асімілюе не толькі словы з іншых еўрапейскіх моў, але й моў з усяго свету. Оксфардскі слоўнік англійскай мовы налічвае больш за 250 тысяч розных слоў, не лічачы шматлікіх тэхнічных, навуковых і слэнгавых паняццяў[7][8].