Іспанская імперыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іспанская імперыя (ісп.: Imperio Español) — сукупнасць тэрыторый і калоній, якія знаходзіліся пад прамым кіраваннем Іспаніі ў Еўропе, Амерыцы, Афрыцы, Азіі і Акіяніі. Іспанская імперыя на вяршыні сваёй магутнасці была адной з найбуйнейшых імперый у сусветнай гісторыі. Яе стварэнне звязана з пачаткам эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыццяў, падчас якіх яна стала адной з першых каланіяльных імперый. Іспанская імперыя існавала з XV стагоддзя да (у выпадку з афрыканскімі ўладаннямі) канца XX стагоддзя. Іспанскія тэрыторыі аб’ядналіся ў канцы 1480-х гадоў з уніяй Каталіцкіх каралёў: караля Арагона і каралевы Кастыльскай. Нягледзячы на тое, што манархі працягнулі кіраваць кожны сваімі землямі, іх знешняя палітыка была агульнай. У 1492 годзе яны захапілі Гранаду і завяршылі Рэканкісту на Іберыйскім паўвостраве супраць маўраў. Уваходжанне Гранады ў Каралеўства Кастылія завяршыла аб’яднанне іспанскіх земляў, нягледзячы на тое, што Іспанія па-ранейшаму была падзелена на два каралеўствы. У тым жа самым годзе Хрыстафор Калумб здзейсніў першую іспанскую даследчую экспедыцыю на захад праз Атлантычны акіян, адкрыўшы для еўрапейцаў Новы Свет і стварыўшы там першыя заморскія калоніі Іспаніі. З гэтага моманту Заходняе паўшар’е стала галоўнай мэтай іспанскіх даследаванняў і каланізацыі.
Гістарычная дзяржава | |||||
Іспанская імперыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
Monarquía universal española (Monarquía hispánica / Monarquía de España / Monarquía española) | |||||
|
|||||
Дэвіз: «Plus Ultra» | |||||
Гімн: гімн Іспаніі | |||||
|
|||||
1492 — 1898
|
|||||
Сталіца |
Таледа (1492-1561) Мадрыд (1561-1601) Вальядалід (1601-1606) Мадрыд (1606-1898) |
||||
Мова(ы) | іспанская | ||||
Афіцыйная мова | іспанская | ||||
Рэлігія | Каталіцтва | ||||
Грашовая адзінка | Рэал, Песета | ||||
Плошча | 20 000 000 км² (1790 год) | ||||
Насельніцтва |
60 млн. (6 % насельніцтва Зямлі на 1790 год) |
||||
Форма кіравання |
манархія (Рэспубліка: 1873-1874) |
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дагістарычная Іберыя | |||
Рымская Іспанія | |||
Сярэднявечная Іспанія | |||
Вестготы | |||
Каралеўства Галісія | |||
Візантыйская Іспанія | |||
аль-Андалус | |||
Рэканкіста | |||
Іспанская імперыя | |||
Каталіцкія каралі | |||
Габсбургская Іспанія | |||
Іспанія эпохі Асветніцтва | |||
Іспанія новага і найноўшага часу | |||
Рэакцыя і рэвалюцыя ў Іспаніі | |||
Першая Іспанская Рэспубліка | |||
Іспанская рэстаўрацыя | |||
Другая Іспанская Рэспубліка | |||
Грамадзянская вайна ў Іспаніі | |||
Франкісцкая Іспанія | |||
Сучасная Іспанія | |||
Гл. таксама | |||
Мастацтва Іспаніі | |||
Партал «Іспанія»
|
У XVI стагоддзі іспанцы стваралі паселішчы на астравах Карыбскага мора, а канкістадоры знішчылі такія дзяржаўныя ўтварэнні, як імперыі Ацтэкаў і Інкаў на мацерыку, адпаведна, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, скарыстаўшыся супярэчнасцямі паміж мясцовымі народамі і ўжыўшы больш высокія ваенныя тэхналогіі. Наступныя экспедыцыі пашырылі межы імперыі ад сучаснай Канады да паўднёвага ўскрайка Паўднёвай Амерыкі, уключаючы Фалклендскія або Мальвінскія астравы. У 1519 годзе пачалося Першае кругасветнае падарожжа, распачатае Фернанам Магеланам у 1519 годзе і завершанае Хуанам Себасцьянам Элькана ў 1522, якое ставіла сваёй мэтай дасягнуць таго, што не ўдалося Калумбу, а менавіта заходні шлях у Азію, і ў выніку ўключыла ў сферу ўплыву Іспаніі Далёкі Усход. Былі створаны калоніі на Гуаме, на Філіпінах і найблізкіх астравах. Падчас свайго Siglo de Oro у Іспанскую імперыю ўваходзілі Нідэрланды, Люксембург, Бельгія, значная частка Італіі, землі ў Германіі і Францыі, калоніі ў Афрыцы, Азіі і Акіяніі, а таксама вялікія тэрыторыі ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. У XVII стагоддзі Іспанія кантралявала імперыю такога маштабу, а яе часткі былі так далёка аддалены адна ад адной, чаго не ўдавалася дамагчыся нікому раней.[1]
У канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў прадпрымаліся экспедыцыі па пошуку Terra Australis, падчас якіх быў адкрыты шэраг архіпелагаў і астравоў у паўднёвай частцы Ціхага акіяна, у тым ліку астравы Піткэрн, Маркізскія астравы, Тувалу, Вануату, Саламонавы астравы і Новую Гвінею, якія былі абвешчаны ўласнасцю Іспанскай кароны, але не былі ёю паспяхова каланізаваны. Шматлікія з еўрапейскіх уладанняў Іспаніі былі страчаны пасля вайны за іспанскую спадчыну ў 1713 годзе, але Іспанія захавала свае заморскія тэрыторыі. У 1741 годзе важная перамога над Вялікабрытаніяй у Картахены (сучасная Калумбія) прадоўжыла іспанскую гегемонію ў Амерыцы да XIX стагоддзя. У канцы XVIII стагоддзя іспанскія экспедыцыі ў паўночна-заходняй частцы Ціхага акіяна[en] дасягалі ўзбярэжжаў Канады і Аляскі, заснаваўшы паселішча[en] на востраве Ванкувер і адкрыўшы некалькі архіпелагаў і ледавікоў.
Французская акупацыя Іспаніі войскамі Напалеона Банапарта ў 1808 годзе прывяла да таго, што калоніі Іспаніі былі адрэзаны ад метраполіі, а рух за незалежнасць, які пачаўся ў 1810—1825 гадах, прывёў да стварэння шэрагу новых незалежных іспана-амерыканскіх[en] рэспублік у Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы. Рэшткі іспанскай чатырохсотгадовай імперыі, у тым ліку Куба, Пуэрта-Рыка і Іспанская Ост-Індыя, працягвалі заставацца пад іспанскім кантролем да канца XIX стагоддзя, калі большая частка гэтых тэрыторый была анексавана ЗША пасля іспана-амерыканскай вайны. Астатнія ціхаакіянскія астравы былі прададзены Германіі ў 1899 годзе.
У пачатку XX стагоддзя Іспанія працягвала кантраляваць толькі тэрыторыі ў Афрыцы, Іспанскую Гвінею, Іспанскую Сахару і Іспанскае Марока. Іспанія пакінула Марока ў 1956 годзе і надала незалежнасць Экватарыяльнай Гвінеі ў 1968. Калі Іспанія пакідала Іспанскую Сахару ў 1976 годзе, гэта калонія адразу была анексавана Марока і Маўрытаніяй, а затым у 1980 годзе — цалкам Марока, хоць тэхнічна па рашэнні ААН гэта тэрыторыя застаецца пад кантролем іспанскай адміністрацыі. На сённяшні дзень у Іспаніі засталіся толькі Канарскія астравы і два анклавы на паўночнаафрыканскім узбярэжжы, Сеўта і Мелілья, якія адміністрацыйна з’яўляюцца часткамі Іспаніі.