Абу Зубайда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зейн аль-Абідзін Мухамад Хусейн (араб. زين العابدين محمد حسين; нар. 12 сакавіка 1971[1][2]), больш вядомы як Абу Зубайда (араб. أبو زبيدة) — саудаўска-палесцінскі[3] вязень сакрэтных турмаў ЦРУ, затрыманы па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці.
Абу Зубайда | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | араб. زين العابدين محمد حسين |
Род дзейнасці | вязень |
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1971(1971-03-12) (53 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | іслам |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паланенне мужчыны адбылося ў сакавіку 2002 года ў Пакістане. Улады ЗША меркавалі, што Абу Зубайда быў высокапастаўленым членам Аль-Каіды. Наступны час ён знаходзіўся пад вартай на таемных аб’ектах ЦРУ, у тым ліку ў Польшчы[4]. Потым пераведзены ў турму Гуантанама[5].
У зняволенні вязень пацярпеў ад прымянення «пашыраных метадаў допыту», г. зн. катаванняў. Сярод злоўжыванняў былі катаванне вадой (83 выпадка[6]), прымусовае агаленне, пазбаўленне сну, заключэнне ў маленькія цёмныя скрыні, пазбаўленне цвёрдай ежы, стрэсавыя палажэнні і збіццё[7]. У 2005 годзе супрацоўнікі амерыканскіх спецслужбаў знішчылі відэазапісы допытаў з Абу Зубайдай[8][9][10][11].