Турма ў Гуантанама
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гуантанама (значэнні).
Турма ў Гуантанама (англ.: Guantanamo prison), афіцыйная назва Лагер затрымання Гуантанама (англ.: Guantanamo Bay detention camp) — установа на амерыканскай ваеннай базе ў заліве Гуантанама на бестэрмінова арандаванай у Кубы тэрыторыі, дзе ўтрымліваюцца асобы, абвінавачаныя ў розных злачынствах уладамі ЗША, такіх як тэрарызм і вядзенне вайны на баку праціўніка. Па стане на ліпень 2021 года ў турме ўтрымлівалася 39 чалавек[1].