Авіцэна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Абу Алі Хусайн ібн Абдала ібн Сіна (перс.: ابو علی حسین بن عبدالله بن سینا — abu ali hossein ebn-e abdâllah ebn-e sinâ), Ібн Сіна (перс.: بن سینا — ebn-e sinâ — адсюль «Авіцэна»; Афшані паблізу Бухары, 16 жніўня 980 — Гамадан, 18 чэрвеня 1037) — знакаміты персідскі філосаф, лекар, прыродазнавец, паэт, прадстаўнік усходняга арыстоцелізму.
Авіцэна | |
---|---|
перс.: ابن سینا | |
Дата нараджэння | 980[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 чэрвеня 1037 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, паэт, астраном, урач, тэарэтык музыкі, фізік, матэматык, хімік, этык, факіх, пісьменнік |
Навуковая сфера | медыцына, aromatherapy[d], філасофія, логіка, Ilm al-Kalam[d], паэзія, багаслоўе, навукі аб Зямлі, філасофія навукі[d], фізіка, псіхалогія, астраномія, хімія, геалогія і механіка |
Кірунак | Усходні арыстоцелізм |
Вядомыя вучні | Bahmanyār[d] |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Авіцэна вывучаў медыцыну ў іншага персідскага лекара Каш'яра. Ён напісаў амаль 450 трактатаў па шырокаму колу пытанняў, з якіх каля 240 дайшлі да нас. У прыватнасці, 150 з яго захаваўшыхся трактатаў засяроджваюцца на філасофіі і 40 з іх — на медыцыне[5]. Яго самыя вядомыя працы «Кніга лекавання», вялізарная філасофская і навуковая энцыклапедыя, і «Канон медыцынскай навукі», які выкладваўся ва сярэднявечных універсітэтах у якасці стандартнага курсу[6], у прыватнасці, ён быў выкарыстаны ў якасці падручніка ва ўніверсітэтах Манпэлье і Лёвена ў XVII стагоддзі. Канон Авіцэны забяспечваў поўную сістэму ведаў па медыцыне ў адпаведнасці з прынцыпамі Галена і Гіпакрата.
Ён таксама быў астраномам, хімікам, геолагам, хафізам, псіхолагам, тэолагам, логікам, палеантолагам, матэматыкам, фізікам і паэтам[7]. Ён лічыцца самым вядомым і ўплывовым прадстаўніком ісламскага залатога веку[8].