Геалогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Геалогія (грэч. gē Зямля + грэч. logos вучэнне) — навука аб складзе, будове і гісторыі развіцця зямной кары і больш глыбокіх сфер Зямлі, заканамернасцях утварэння і пашырэння горных парод, мінералаў, падземных вод і радовішчаў карысных выкапняў. Забяспечвае выяўленне і ацэнку мінеральна-сыравіннавых рэсурсаў. Геалогія — адна з фундаментальных навук аб прыродзе Зямлі і Сусвету. Вылучаюць 3 кірункі геалогіі: апісальны (апісанне мінералаў, горных парод, геалагічных цел), дынамічны (вывучэнне геалагічных працэсаў і іх эвалюцый), гістарычны (гісторыка-геалагічнай рэканструкцыі).
Геалогія падзяляецца на мінералогію, стратыграфію, петраграфію, літалогію, стратыграфію, палеанталогію, палеагеаграфію, тэктоніку, гідрагеалогію, геалогію антрапагена, геалогію інжынерную, дынамічную, структурную, рэгіянальную, марскую, карысных выкапняў.
Працэсы геалагічнага мінулага даследуюцца на падставе вывучэння сучасных працэсаў з улікам эвалюцыі Зямлі. Геалогія карыстаецца метадамі назірання, картаграфавання, свідравання, комплексам геафізічных метадаў, касмічнай і аэрафотаздымкі, аптычнымі, электронна-мікраскапічнымі, рэгенаўскімі, спектральнымі, хімічнымі, ізатопнымі.
Цесна звязана з геаграфічнымі навукамі — геамарфалогіяй, геаграфіяй, кліматалогіяй, гідралогіяй, геадэзіяй, а таксама з навукамі, што вылучыліся з яе — геафізікай і геахіміяй.