Авіяцыйны комплекс радыёвыяўлення і навядзення
From Wikipedia, the free encyclopedia
Авіяцыйны комплекс радыёвыяўлення і навядзення — электронная сістэма разведкі і кіравання, якая ўсталёўваецца на лятальным сродку і прызначаная для далёкага выяўлення аб’ектаў праціўніка (у паветры, на зямлі, на вадзе), навядзення на іх сродкаў паражэння або перахопу, а таксама каардынацыі дзеянняў сіл саюзнікаў і сумежных задач. Падобныя сістэмы разлічаны на выкарыстанне ў баявых дзеяннях.
У рускамоўнай літаратуры выкарыстоўваецца скарачэнне ДРЛОиУ (руск.: система дальнего радиолокационного обнаружения и управления — «сістэма далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання»), у англамоўнай — AEW&C (англ.: airborne early warning and control — «ранняе папярэджанне і кіраванне ў паветры»). Спрошчаныя сістэмы, якія ажыццяўляюць толькі выяўленне мэтаў, але не кіраванне, абазначаюцца як ДРЛА (руск.: система дальнего радиолокационного обнаружения — «сістэма далёкага радыёлакацыйнага выяўлення») (AEW, англ.: airborne early warning — «ранняе папярэджанне ў паветры») і адрозніваюцца якасцю дапаможнай апаратуры, сістэм сувязі, а таксама колькасцю аператараў. Часта ўжываецца тэрмін АВАКС [ а в а́ к с ] (AWACS, англ.: airborne warning and control system — «авіяцыйная сістэма папярэджання і кантролю»), які стаў сінонімам AEW&C, але першапачаткова абазначаў канкрэтную сістэму для самалётаў Boeing E-3 Sentry (руск.: Boeing E-3 Sentry). У беларускай мове выкарыстоўваецца абрэвіятура з рускамоўнай назвы: адпаведна ДРЛВ і ДРЛВіК.