Аглая (харыта)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аглая (стар.-грэч.: Ἀγλαΐα) — малодшая з трох Харыт, дачка Зеўса і Эўрыномы, сястра Еўфрасіны і Таліі. Імя ў даслоўным перакладзе азначае «Ясная». У «Тэагоніі» Гесіёда Аглая — жонка Гефеста. Нарадзіла Гефесту чатырох дочак. У некаторых аўтараў Аглая разглядаецца другой жонкай Гефеста, з якой ён ажаніўся пасля разводу з Афрадытай, якая здрадзіла яму з Арэсам.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Аглая.
У гонар Аглаі названы астэроід (47) Аглая, адкрыты ў 1857 годзе