Адам Султанавіч Дзелімханаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адам Султанавіч Дзелімханаў (руск.: Адам Султанович Делимханов; нар. 25 верасня 1969, Беной, Нажай-Юртаўскі раён, Чачэна-Інгушская АССР, РСФСР, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Намеснік старшыні Урада Чачэнскай рэспублікі (2006—2007). Дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі V, VI і VII скліканняў, член партыі «Адзіная Расія». У Дзярждуме VII склікання — член камітэта Дзярждумы па бяспецы і супрацьдзеянні карупцыі[1].
Адам Султанавіч Дзелімханаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Адам Делимханов | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 верасня 1969(1969-09-25) (54 гады) |
||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У часы Ічкерыі быў асабістым кіроўцам палявога камандзіра Салмана Радуева[2][3][4][5][6][7][8][9][10][11]. У 2009 годзе кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў назваў Дзелімханава «чалавекам, які можа яго змяніць»[12]. Праваабаронцы і журналісты Расіі неаднаразова абвінавачвалі Дзелімханава ў сур’ёзных парушэннях правоў чалавека[13].