Уварванне Расіі ва Украіну — ваенны канфлікт паміж Расіяй і Украінай, які пачаўся 24 лютага 2022 года каля 05:00 па кіеўскім часе. Таксама ўварванне называюць расійскай агрэсіяй супраць Украіны або расійска-ўкраінскай вайной, а ў расійскім афіцыёзе і прапагандзе[uk] — спецыяльнай ваеннай аперацыяй[uk][39]. Кампанія пачалася пасля канцэнтрацыі расійскіх войск каля расійска-ўкраінскай мяжы і прызнання Расіяй самаабвешчаных Данецкай Народнай Рэспублікі і Луганскай Народнай Рэспублікі, а затым уводам Узброеных сіл Расіі на тэрыторыю Украіны з тэрыторыі Расіі, Беларусі, анэксаванага Крыма і самаабвешчаных ДНР і ЛНР, з ўдзелам іх войск, па чатырох асноўных кірунках — з поўначы на Кіеў, з паўночнага ўсходу на Харкаў, з паўднёвага ўсходу з Данбаса і з поўдня з Крыма.
Хуткія факты Уварванне Расіі ва Украіну, Дата ...
Уварванне Расіі ва Украіну |
---|
Асноўны канфлікт: Расійска-ўкраінская вайна |
|
Дата |
з 24 лютага 2022 |
Месца |
Украіна |
Прычына |
Расійская пазіцыя: невыкананне ўкраінскім бокам Мінскіх пагадненняў па Данбаскім канфлікце, мілітарызацыя Украіны, узнікненне пагрозы для мірных жыхароў, рост нацыяналізму, дзейнасць НАТА, прыгнёт рускамоўнага насельніцтва[1][2] Украінская пазіцыя: імкненне Расіі ліквідаваць украінскую дзяржаўнасць[3] |
Статус |
працягваецца |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
175[33]—190[34] тыс. вайскоўцаў УС РФ і 34 тыс. мабілізаваных у ДНР і ЛНР[35]
| 1 млн. 211 тыс. вайскоўцаў, рэзервістаў і байцоў ваенізаваных фарміраванняў[35]
|
|
Страты |
5937 загінулых (на 21.09.2022 паводле ГШ УС РФ [36]) 117700 загінулых (на 18.01.2023 паводле ГШ УСУ[37])
| ад 1300 да 2870 загінулых, 572 палонных, не больш за 1235 адзінак тэхнікі знішчана, 1502 ваенных аб’ектаў нейтралізаваны (на падставе розных крыніц станам на раніцу 2 сакавіка)
|
|
Агульныя страты |
Страты цывільнага насельніцтва Украіны: 6884 загінуўшых і 10947 параненых (на 27.12.2022, паводле ААН[38]), 667 тыс. бежанцаў, 1-7 млн перамешчаных асоб, 6 цывільных суднаў пашкоджана (на 2.3.2022, паводле розных крыніц) |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Паводле даных Упраўлення Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў за месяц больш за 3,8 млн чал. былі вымушаныя бегчы з Украіны, і гэты крызіс бежанцаў стаў самым хуткарослым пасля Другой сусветнай вайны[40]. За 100 дзён вайны амаль 14 мільёнам украінцаў давялося пакінуць свае дамы[41]. Станам на пачатак 2024 года каля 3,7 мільёнаў чалавек застаюцца перамешчанымі ва Украіне, амаль 6,5 мільёнаў з’яўляюцца ўцекачамі ва ўсім свеце[42].