Акра
горад, сталіца Ганы / From Wikipedia, the free encyclopedia
А́кра (па-англійску: Accra) — сталіца з 1957[2] года і самы вялікі горад Ганы, размешчаны на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва Атлантычнага акіяна, галоўны порт краіны, сталіца сталічнай акругі. Слова «акра» паходзіць ад Nkran — мурашы. Колькасць жыхароў складае каля 2 млн чалавек.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
Акра
акан: Nkran
| ||||||||||||||||||||||
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Акра (значэнні).
Насельніцтва горада складаецца ў асноўным з прадстаўнікоў племені га. Каля 15 % насельніцтва — мусульмане. Сучасная Акра — адзін з самых багатых і сучасных гарадоў Афрыкі, з адным з самых высокіх узроўняў жыцця на кантыненце.