Акрафобія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Акрафо́бія — неадчэпны страх вышыні. Назва паходзіць ад стар.-грэч.: ἄκρος («верхні») і φόβος («страх»).
Пры знаходжанні на вышыні ў чалавека, які пакутуе на акрафобію назіраецца млоснасць і галавакружэнне.
Галавакружэнне на вялікай вышыні з'яўляецца звычайнай фізіялагічнай рэакцыяй[1]. У акрафобаў яно развіваецца ў фобію і ўзнікае страх нават невялікай вышыні і пры адсутнасці рызыкі падзення.
Акрафобія адносіцца да катэгорыі фобій, якія звязаны з дыскамфортам прасторы і руху[2]. Яна мае агульныя з гэтай катэгорыяй метады лячэння.