клінічны медыцынскі сімптом From Wikipedia, the free encyclopedia
Млоснасць — цяжкае адчуванне ў падуздушнай вобласці і глотцы, якое нярэдка папярэднічае рвоце. Узнікае пры дыетычных памылках, атручваннях, захворваннях органаў брушной поласці, цэнтральнай нервовай сістэмы, пры цяжарнасці, укалыхванні і да т.п. Пры некаторых захворваннях, якія суправаджаюцца стратай вагі (рак, СНІД), млоснасць можа быць пастаяннай і, такім чынам, пагражаць жыцці хворага.
Млоснасць | |
---|---|
МКХ-10 | R11. |
МКХ-9 | 787.0 |
MedlinePlus | 003117 |
MeSH | D009325 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вобласць медыцыны, якая вывучае млоснасць і рвоту называецца эметалогія.
Пры млоснасці тонус страўніка зніжаны, перыстальтыка або адсутнічае, або моцна запаволена. У той жа час тонус дванаццаціперснай кішкі і праксімальных аддзелаў худой кішкі павялічваецца, адбываюцца дуадэнагастральныя рэфлюксы.
Пры пазывах на рвоту падчас удыху пры закрытым роце адзначаецца сутаргавае скарачэнне дыхальных мышцаў і дыяфрагмы, а падчас выдыху — пярэдняй брушной сценкі. Пры гэтым тонус антральнага аддзела страўніка павялічваецца, а цела і кардыяльнага аддзела — памяншаецца.
Прычыны, які могуць прывесці да развіцця данага сімптому разнастайныя, да найбольш распаўсюджаных адносяцца захворванні страўнікава-кішачнага тракта, атручванні, розныя інтаксікацыі, марская хвароба.
Ранішняя млоснасць можа быць адной з першых прыкмет цяжарнасці. Развіццё млоснасці падчас цяжарнасці з'яўляецца адным з сімптомаў ранняга гестозу — таксікозу цяжарных. Звычайна млоснасць праходзіць да канца першага трыместра цяжарнасці.
Лячэнне захворвання праводзіцца як патагенетычнае, калі ліквідуецца прычына млоснасці, так і сімптаматычнае, калі ліквідуецца толькі сам сімптом.[1]
Для сімптаматычнай тэрапіі ўжываюцца:
Прыкладам патагенетычнай тэрапіі з'яўляецца лячэнне млоснасці, выкліканай атручваннем, пры гэтым рэкамендуюць прыём унутр адсарбавальных рэчываў: актываваны вугаль.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.